26.02.2026 – АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ Ў РАМКАХ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА «ШАГ»
Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў кампетэнцый актыўнага грамадзяніна, пазіцыі грамадзянскасці і патрыятызму.
Удзельнікі: навучэнцы VIII – XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Круговіцкая сярэдняя школа”.
26 лютага 2026 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 8-11класаў прайшоў чарговы занятак на тэму “Быць адданым грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць быць часткаю беларускага грамадства”. У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі дырэктар школы Занька Аляксандр Арсенцьевіч і інспектар энерганагляду Найдзен Віктар Іванавіч.
У фокусе абмеркавання сустрэчы: актуалізацыя ведаў навучэнцаў пра значэнне і змест паняццяў “патрыёт”, “патрыятызм”, “стваральная праца”, “эканамічная бяспека”. “Патрыятызм – гэта не проста размовы аб тым, як мы любім Радзіму. Гэта кожнадзённая праца дзеля яе добрабыту, захаванне гістарычных і культурных традыцый, абарона інтарэсаў дзяржавы і жыцця людзей”, – сказаў А.Р.Лукашэнка. Словы А.Р.Лукашэнкі сталі эпіграфам мерапрыемства.
Разам з гасцямі вучні разважалі аб тым, каго можна лічыць сапраўдным патрыётам краіны. Прысутныя прыйшлі да высновы, што патрыёт – грамадзянін краіны, які любіць сваю Радзіму, гатовы абараніць яе ад ворагаў, а таксама сваёй штодзённай стваральнай працай прыносіць карысць грамадству. Прыкладам сапраўдных патрыётаў можа быць жыццё Міная Шмырова, Зінаіды Марчанка-Тусналобавай, Міхаіла Мароза, Герояў Беларусі Уладзіміра Карвата, лётчыкаў Мікіты Куканенка і Андрэя Нічыпарчыка. Прыкладам патрыятызму з’яўляюцца Героі Рэспублікі Беларусь, якія сваёй працай на карысць грамадства славілі і славяць нашу Радзіму: Дар’я Домрачава, Марына Васілеўская, Павел Марыеў, Міхаіл Высоцкі, Віталій Крэмко, Васіль Рэвяка, Міхаіл Карчміт, Пётр Пракаповіч, мітрапаліт Філарэт, Міхаіл Савіцкі, Аляксандр Дубко.
Вучні падрыхтавалі выступленні:
1. Чаму стваральная праца беларусаў з’яўляецца праяўленнем патрыятызму, асноваю дастойнага жыцця і эканамічнай бяспекі дзяржавы?
2. Праграма “Адзін раён – адзін праект” – прыклад эфектыўнага развіцця эканомікі рэгіёнаў.
3. Які ўклад у росквіт краіны ўносіць маладое пакаленне беларусаў?
Праслухаўшы ўсе выступленні, вучні прыйшлі да высновы, што быць сапраўдным патрыётам Рэспублікі Беларусь – гэта жыць і працаваць у Беларусі, весці актыўную дзейнасць на блага краіны, быць гатовым абараняць яе, паважаць дзяржаўную сімволіку і гісторыю Беларусі, любіць беларускую культуру і язык, любіць свой народ і краіну, звязваць сваю будучыню з Беларусью.
У канцы занятку вучні расказалі, у якіх карысных справах яны прымаюць удзел: працоўныя акцыі, дапамога пажылым людзям, пасадка дрэў, удзел у студэнцкім атрадзе.
Р.Я. Ярашэвіч, настаўнік фізікі,
класны кіраўнік 11 класа
ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа»
Ганцавіцкага раёна

Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь-значыць быць часткай беларускага грамадства