УВАГА COVID-19!
У школе дзейнічае масачны рэжым
05.03.2021
4 сакавіка ў нашай школе прайшоў адзіны дзень бацькоўскіх сходаў. Асаблівая ўвага класнымі кіраўнікамі звярталася на змены ў адміністрацыйнай адказнасці непаўналетніх, а таксама на бяспеку дзяцей у сетцы інтэрнэт.
Акрамя гэтага былі разгледжаны наступныя пытанні: дапамога сям'і ў правільнай прафесійнай арыентацыі дзіцяці, як дапамагчы падлетку быць упэўненым у сабе, правілы паводзінаў з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту, цяжкія дзеці: адкуль яны бяруцца і іншыя.





01.03.2021
1 сакавіка – дзень барацьбы з наркаманіяй.
У нашай школе cёння прайшлі класныя гадзіны “Разважанні аб наркотыках”, “Каб пазбегнуць бяды…”. Мэтай якіх было распаўсюджанне інфармацыі аб уздзеянні наркотыкаў на здароўе чалавека; прывіццё пачуцця адказнасці за асабістае здароўе і здароўе іншых людзей.
У ходзе разважанняў дзеці прыйшлі да высновы, што наркаманамі не нараджаюцца. Імі становяцца людзі, якіх своечасова не папярэдзілі, не спынілі.
Самае жудаснае ў наркаманіі тое, што залежнасць наступае непрыкметна і вельмі хутка, таму пазбегнуць нясчасцяў, якія нясе ў сабе наркаманія, можна толькі адным спосабам – ніколі не ўжываць наркотыкі.



23.02.2021
З 22.02 па 06.03 праводзіцца раённая шматпрофільная акцыя «Моладзь за ЗЛЖ!». У рамках акцыі запланіравана правядзенне класных гадзін, лекторыяў, гутарак, інфармацыйных акцый, а таксама ўдзел у раённым конкурсе відэаролікаў «Твой выбар — твае жыццё!».
23.02.2021
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з галоўных напрамкаў выхаваўчай дзейнасці ўстаноў сярэдняй адукацыі. Менавіта з мэтаю ўдасканалення дзейнасці нашай школы па патрыятычным выхаванні навучэнцаў, захаванні памяці аб Афганскай вайне з 15 па 24 лютага ў школе праводзіцца дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Захоўваем мінулае, цэнім цяперашняе, будуем будучыню ”. Старт гэтай дэкадзе дала сустрэча вучняў школы з воінам-інтэрнацыяналістам Мінічам Мікалаем Канстанцінавічам. З непадробнай цікавасцю слухалі дзеці ўспаміны пра тую жудасную вайну.
А на працягу дэкады было праведзена яшчэ шмат цікавых спраў: урок мужнасці “Адвага. Мужнасць. Гонар”, удзел у раённым конкурсе фатаграфій “Юныя абаронцы Айчыны”, а таксама кункурсе дзіцячага рысунка “Стаіць на варце Радзімы салдат”, праведзены класныя гадзіны на тэмы “Далёкае рэха Афганскай вайны”, “Салют абаронцам”, прафарыентацыйныя гутаркі “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь”, спартыўнае свята ў групе дашкольнай адукацыі “Мы – будучыя абаронцы Радзімы”, а ў бібліятэцы ладзілася выстава літаратуры “Памяць у сэрцы захоўваем”.
Усе гэтыя мерапрыемствы не праходзяць бясследна для вучняў і настаўнікаў. Яны будзяць нашу памяць, дапамагаюць зразумець вытокі патрыятызму, фарміруюць падзяку тым, хто выканаў свой грамадзянскі і інтэрнацыянальны доўг.






Архіў навін »