Анкета для вучняў
Клуб «Фарпост»
У гэтым навучальным годзе ў ДУА «Круговіцкі яслі - сад-сярэдняя школа» арганізавана работа клуба «Фарпост».
Мэта работы клуба:
- папярэджанне падлеткавай злачыннасці; прафілактыка супрацьпраўных дзеянняў у маладзёжным асяроддзі;
- правядзенне інфармацыйна-асветніцкай работы па прафілактыцы дэвіянтных паводзін;
- прыцягненне моладзі да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах і акцыях, накіраваных на:
- фарміраванне правасвядомасці;
- павышэння ўзроўню псіхалагічнай культуры;
- прапаганду здаровага ладу жыцця;
- выхаванне талерантнасці, павага да акружаючых.
Асноўныя накірункі работы: інфармацыйна-прапагандысцкае, прапаганда здаровага ладу жыцця, прафілактыка супрацьпраўных дзеянняў (гутаркі са спецыялістамі, лекцыі, прагляд відэаролікаў).
Форма працы клуба: дзейнасць клуба арганізоўваецца ў выглядзе тэматычных сустрэч па напрамках 1 раз у месяц. Працягласць заняткаў 1 гадзіна.
У верасні прайшло першае пасяджэнне клуба па тэме: «Як зберагчы сябе ад правапарушэнняў. Адміністрацыйная і крымінальная адказнасць непаўналетніх». У рабоце пасяджэння клуба прыняла ўдзел Кірык Карына Анатольеўна, спецыяліст ІСН Ганцавіцкага РАУС.
Бяспека
Усе правілы бяспечных паводзін мы сабралі для вас на спецыяльнай старонцы - Правілы бяспекі
Электронныя падручнікі