Тэлефон гарачай лініі
+375 1646 27-2-18
Аб апякунскім савеце ў пытаннях і адказах
Вынікі 2023-2024 нав. года
У 2024 годзе бацькоўскія сродкі не выкарыстоўваліся
Што такое апякунскі савет і хто прымае рашэнне аб яго стварэнні?
Апякунскі савет з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і ствараецца з мэтай аказання садзеяння ў забеспячэнні яго дзейнасці і развіцця.
Рашэнне аб стварэнні апякунскага савета прымаецца ініцыятыўнай групай, у склад якой могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі вучняў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.
Якім дакументам рэгламентуецца дзейнасць апякунскіх саветаў у рэспубліцы?
Дзейнасць апякунскіх саветаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 146.
Хто ўзначальвае апякунскі савет? Хто ўваходзіць у склад апякунскага савета школы?
Вышэйшым органам кіравання апякунскім саветам з'яўляецца агульны сход. Узначальвае агульны сход апякунскага савета старшыня апякунскага савета, які выбіраецца на 3 гады.
У склад апякунскага савета могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі вучняў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы. Выкананне членамі апякунскага савета сваіх функцый ажыццяўляецца выключна на бязвыплатнай аснове.
На рашэнне якіх задач накіравана дзейнасць апякунскіх саветаў?
Задачамі дзейнасці апякунскага савета з'яўляюцца:
-
Садзеянне установе адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі;
-
Распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах ўстановы адукацыі;
-
Садзеянне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;
-
Вызначэнне напрамкаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў апякунскага савета, у тым ліку на:
-
Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
-
Удасканаленне арганізацыі харчавання вучняў;
-
Правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;
-
Іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам;
-
Садзеянне ва ўсталяванні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;
-
Мэтавае выкарыстанне сродкаў апякунскага савета.
Ці мае права кіраўнік установы адукацыі прыцягваць для фінансавання школы сродкі бацькоў?
У адпаведнасці з Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі фінансаванне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляцца з розных крыніц, не забароненых заканадаўствам. Для вырашэння актуальных задач устаноў агульнай сярэдняй адукацыі кіраўнік ва ўзаемадзеянні з апякунскім саветам мае права прыцягваць дадатковыя крыніцы фінансавання, у тым ліку спонсарскую дапамогу і сродкі бацькоў. Бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове. Пералік сродкаў ажыццяўляецца па квітанцыі на разліковы рахунак установы адукацыі.
Як фармуюцца фінансавыя сродкі апякунскага савета?
Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў, якiя залiчваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета.
Ці могуць члены бацькоўскага камітэта ініцыяваць збор (пералік) грашовых сродкаў установе адукацыі?
Міністэрства адукацыі ў адпаведным лісце ў упраўленні адукацыі аблвыканкамаў, камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама асабліва звярнула ўвагу на недапушчальнасць выканання функцый апякунскага савета членамі бацькоўскага камітэта.
Як Міністэрства адукацыі рэагуе на сітуацыю па зборы грашовых сродкаў з бацькоў?
Звароты грамадзян, якія змяшчаюць звесткі аб меркаваных фактах збору сродкаў ва ўстановах адукацыі, знаходзяцца на пастаянным кантролі Міністэрства адукацыі.
Міністэрства адукацыі накіравала ў упраўлення адукацыі аблвыканкамаў, камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама ліст, у якім асаблівая ўвага звернута на недапушчальнасць фарміравання фінансавых сродкаў апякунскага савета ў парушэнне патрабаванняў пункта 24 Палажэння ў частцы фарміравання фінансавых сродкаў апякунскага савета.
План работы апякунскага савета
План работы апякунскага савета
ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа» Ганцавіцкага раёна
на 2024/2025 навучальны год
Тэматыка пасяджэнняў
|
Час правядзення
|
Адказныя
|
Вынікі дзейнасці школы за 2023/2024 навучальны год. Гатоўнасць школы да новага навучальнага года
|
Верасень
|
Адміністрацыя школы, старшыня апякунскага савета
|
Вынікі дзейнасці школы за 2023/2024 навучальны год.
|
Верасень
|
Адміністрацыя школы, старшыня апякунскага савета
|
Справаздача аб рамонтных работах, праведзеных у летні перыяд 2023 года
|
Верасень
|
Адміністрацыя школы, старшыня апякунскага савета
|
Выбары апякунскага савета. Зацвярджэнне плана работы апякунскага савета на 2024/2025 навучальны год
|
Верасень
|
Адміністрацыя школы, старшыня апякунскага савета
|
Палажэнне аб апякунскім савеце
Палажэнне аб апякунскім савеце
Склад апякунскага савета ў 2024-2025 навучальным годзе
Старшыня: Лелес Яўген Мікалаевіч.
- Гайцюкевіч З.М., 11 клас, старшыня
- Занька А.М., 6 клас, сакратар
- Кайдаш І.І., 3 клас
- Лелес М.І., 4 клас
- Занька С.Н., 5 клас
- Халецкая І.В., 6 клас
- Гардзей М.Б., 7 клас
- Муха С.А., 8 клас
- Новік Л.І., 9 клас
- Муха Т.Н., 10 клас