Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Прафесійны саюз

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя
ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа»

Напрамкі дзейнасці

Узаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады, з органамі кіравання на прынцыпах раўнапраўя і супрацоўніцтва бакоў, захоўваючы пры гэтым самастойнасць і свабоду дзеянняў пры адстойванні правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Право на профессиональное пенсионное страхование и доплату к заработной плате.

Склад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі

Педагагічныя работнікіТэхперсаналВетэраны педагагічнай працы
22 14 57

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку
Пасада ў прафкаме
Склад прафсаюзнага камітэта
1 Муха Святлана Аляксандраўна
старшыня прафкама
2 Дунчык Таццяна Паўлаўна
намеснік старшыні прафкама,
адказны за інфармацыйную і арганізацыйную работу
3 Студзент Уладзімір Сямёнавіч
адказны за  культурна- масавую і фізкультурна -аздараўленчую работу
4 Гайцюкевіч Зінаіда Мікалаеўна
адказны за  работу з ветэранамі
5 Блінкоўская Алена Уладзіміраўна

адказны за жыллёва-бытавую работу

Да ўвагі членаў прафсаюза

Члены Прафсаюза маюць магчымасць аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння на базе санаторыяў ФПБ з прадастаўленнем скідак на санаторна-курортныя пуцёўкі ў памеры 25  для членаў Прафсаюза і членаў іх сем'яў, аказанні матэрыяльнай дапамогі Рэспубліканскім камітэтам Прафсаюза ў памеры 5% на патанненне кошту, матэрыяльнай дапамогі, Брэсцкім абласным камітэтам Прафсаюза ў памеры 10% са студзеня па красавік і 5% з мая, раённым камітэтам Прафсаюза ў памеры 10% і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй - 10% на патанненне кошту пуцёвак.

Вышэйстаячыя арганізацыі Прафсаюза

Паважаныя члены Прафсаюза!

Вы можаце атрымаць кансультацыі па асабістых пытаннях, патэлефанаваўшы ў

  Ганцавіцкі раённы камітэт Беларускага  прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі:

Старшыня   Собаль Святлана Георгіеўна  6-79-12

Галоўны бугалтар   Рабцэвіч Вольга Аляксандраўна    6-79-12

 ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН ПА АСАБІСТЫМ ПЫТАННЯМ:

трэцяя серада месяца з 08.00 да 12.00

Папярэдні запіс па телефоне: 6-79-12

А  ТАКСАМА

https://estu.brest.by/o-nas/rabotniki-obkoma

https://estu.1prof.by/kontakty/

https://fpb.1prof.by/leadership/

https://fpb.1prof.by/kontakty/

 


Акцыя "Ад усёй душы"

8 студзеня 2025г.  члены прафкама разам з прадстаўніком пярвічнай арганізацыі "Беларускі Саюз Жанчын" наведалі ветэрана працы Муха Марыю Сямёнаўну каб павіншаваць яе з Новым годам і Калядамі. Дзед Мароз уручыў Марыі Сямёнаўне салодкі падарунак

Да Дня маці

14 кастрычніка, у Дзень маці, члены прафкама школы наведалі сем'і ветэранаў педагагічнай працы і павіншавалі іх са святам, падзякавалі за мнагалетнюю працу па выхаванні дзяцей у сваіх сем'ях, а таксама ў сем'ях аднавяскоўцаў.

Акцыя "Павага. Клопат. Адказнасць"

1 кастрычніка традыцыйна ў Беларусі адзначаюць Дзень пажылых людзей

Сутнасць гэтага свята - не толькі аддаць даніну павагі, але і, перш за ўсё, падкрэсліць уклад пажылых людзей як значнага рэсурсу ў развіццё краіны, жыццё грамадства.

У гэтым годзе Урадам Рэспублікі Беларусь зацверджаны план мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі да Дня пажылых людзей. Дэвізам Дня пажылых людзей сёлета сталі словы: "Павага, Клопат, Адказнасць".

У рамках гэтай акцыі члены БРПА, БРСМ, а таксама актывісты Беларускага саюзу жанчын і Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА "Круговіцкая сярэдняя школа" наведалі ветэранаў педагагічнай працы, аказалі неабходную дапамогу адзінокім і павіншавалі ўсіх ветэранаў з надыхолдзячым Днем настаўніка. Прыемна было бачыць на іх тварах усмешкі і чуць словы падзякі ў наш адрас. Кожны ветэран атрымаў віншавальную паштоўку і "салодкі" падарунак.

Хай свецяцца радасцю іх вочы.

Агеньчык для ветэранаў

9 кастрычніка ў актавай зале СШ№3 г.Ганцавічы прайшоў традыцыйны раённы Агеньчык для ветэранаў педагагічнай працы. У зале было мнагалюдна. Ад нашай прафсаюзнай арганізацыі таксама прысутнічала 9 чалавек. Мерапрыемства прайшло ў добразычлівай цёплай абстаноўцы. Ветэраны змаглі паўдзельнічаць у розных конкурсах, пагаварыць аб жыцці, успомніць свае гады маладосці і работу ў школе. Па дарозе дадому яны яшчэ працягвалі размову на закранутыя на мерапрыемстве тэмы і шчыра дзякавалі арганізатараў за магчымасць хоць раз у год убачыцца з калегамі і адпачыць разам за кубкам чаю.