Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

POMOGUT.by

«POMOGUT.BY» - інфармацыйны рэсурс для людзей, якія сутыкнуліся з праблемай наркаманіі. Асноўнай мэтай праекта з'яўляецца прафілактыка наркаманіі і практычная дапамога нарказалежным асобам. Праект створаны пры непасрэдным удзеле ўпраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, Міністэрства аховы здароўя, грамадскіх арганізацый.

Iнфармацыя

На сайце pomogut.by мы сабралі для вас самую важную інфармацыю аб праблеме наркаманіі. Як своечасова распазнаць у дзіцяці пачаткоўца наркамана? Куды звяртацца і хто можа дапамагчы? Якая адказнасць прадугледжана за распаўсюджванне наркотыкаў? На гэтыя і многія іншыя пытанні вы знойдзеце адказ на сайце.

Дапамога ў праблеме

На сайце pomogut.by вы знойдзеце вычарпальны пералік спецыяльных арганізацый, якія аказваюць паслугі залежным, сузалежным і тым, хто знаходзіцца ў стадыі рэмісіі. Прыведзены пералік іх паслуг, агульная інфармацыя аб арганізацыі, а таксама наяўныя вакансіі для працаўладкавання, бліжэйшыя мерапрыемствы і гэтак далей.

Кансультацыйны цэнтр

На сайце pomogut.by праз адмысловую форму кожны жадаючы можа цалкам бясплатна атрымаць кансультацыю эксперта па пытаннях аказання дапамогі нарказалежным.