Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Вітаем вас на афіцыйным сайце ДУА "Круговіцкая СШ"

Вiдэаэкскурсiя па нашай школе

  

    

    

   

Галоўныя навіны
0
21.11.2024
21 лістапада ў ДУА" Круговіцкая сярэдняя школа " прайшоў адзіны дзень інфармавання. Галоўныя тэмы, якія былі закрануты:
1.ВЫБАРЫ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: БУДУЧЫНЯ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД НАС.
2.МОЦНЫЯ РЭГІЁНЫ-МОЦНАЯ КРАІНА.

0
21.11.2024

 З прыходам зімы і набліжэння цёмных вечароў узрастае небяспека аварый на дарозе з удзелам пешаходаў. У вячэрні час, пры дрэнных умовах надвор'я вельмі цяжка разглядзець пешахода, які пераходзіць праезную частку дарогі або ідзе па абочыне. Адным з самых простых і даступных спосабаў прыцягнення ўвагі вадзіцеляў з'яўляецца святлоадбівальнік або флікер, які дапаможа пазбегнуць небяспекі на неасветленым участку дарогі.

 Таму, менавіта сёння ў нашай школе прайшоў дзень бяспекі дарожнага руху па тэме: “Стань прыкметным на дарозе”. Дзеці ўзгадалі правілы паводзін пры пераходзе вуліцы, якія віды флікераў бываюць і як іх выкарыстоўваць. Вучні прыйшлі да высновы, што вясёлы, яркі флікер не толькі ўпрыгожыць вопратку, але і зможа зберагчы ад бяды.

0
21.11.2024

 Сёння вучні нашай школы пабывалі на раённым мерапрыемстве па прафарыентацыі - ярмарцы мэтавай падрыхтоўкі. Гэта была сустрэча выпускнікоў раёна з прадстаўнікамі беларускіх навучальных устаноў, як вышэйшых, так і сярэдніх-спецыяльных. На мерапрыемства прыбылі педагогі і студэнты з 11 устаноў адукацыі Брэсцкай, Віцебскай абласцей і г.Мінска. Школьнікі мелі магчымасць задаць пытанні, якія цікавілі іх. Гэта умовы прыёму, асаблівасці навучання, умовы пражывання, магчымасці атрымаць дадатковыя спецыяльнасці ў час вучобы ва ўстанове адукацыі, атрымання стыпендыі, размеркавання на працу пасля заканчэння, а таксама парадак атрымання мэтавага накіравання на вучобу. Мерапрыемства было цікавым, змястоўным, карысным для выпускнікоў.

0
20.11.2024

 У нашай школе былі праведзены класныя гадзіны з цыклу "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма". Падчас гэтых заняткаў вучні мелі магчымасць падзяліцца гісторыямі сваіх сем'яў. Дзеці разам аналізавалі, як сям'я фарміруе наша жыццё, якія каштощнасці перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Падобныя мерапрыемствы спрыяюць стварэнню ўзаемапаразумення і падтрымкі паміж вучнямі, а таксама развіваюць цікавасць да роднай культуры і гісторыі.

0
20.11.2024

    Правы чалавека - гэта правы, якія забяспечваюць абарону годнасці і свабоды кожнага асобнага чалавека незалежна ад яго нацыянальнасці, месцажыхарства, полу, этнічнай прыналежнасці, колеру скуры, рэлігіі, мовы або любых іншых прыкмет, якія гарантуюць людзям паўнавартаснае жыццё ў грамадстве.

Сёння для вучняў 9-11 класаў у рамках Тыдня прававых ведаў была праведзена дзелавая гульня "Мы жывем па законе". Мэта мерапрыемства: упарадкаваць веды дзяцей аб правапарушэннях, азнаёміць іх з відамі парушэнняў і пакараннямі за іх; развіваць уяўленні аб наступствах супрацьпраўных дзеянняў; выхоўваць пачуццё адказнасці за свае ўчынкі. Падчас заняткаў школьнікі агучылі свае правы і абавязкі, разыгралі жыццёвыя сітуацыі, адказалі на пытанні віктарыны "Я маю права, я абавязаны", яшчэ раз паўтарылі паняцці правіннасць, правапарушэнне, злачынствa.

Заўсёды трэба памятаць аб тым, што за здзейсненыя ўчынкі трэба адказваць. Галоўнай прычынай усіх правапарушэнняў з'яўляецца непавага да закону. Ніводны чалавек у нашым грамадстве не можа адыходзіць ад патрабаванняў прававых нормаў. У адваротным выпадку ў дзеянне ўступае Крымінальны кодэкс РБ. Дык давайце паважаць, шанаваць законы нашага грамадства і тады ў вас у жыцці не будзе праблем.

Архіў навін »