Адзіны дзень інфармавання для вучняў праводзіцца кожны чацвёрты чацвер месяца пад агульным дэвізам «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна».
Ключавая ідэя: 9 крокаў да фарміравання кампетэнцый актыўнага грамадзянства (маем на ўвазе: крытычнае мысленне, аналітычныя і камунікатыўныя ўменні).
Тэхналогія рэалізацыі: ток-шоу, адкрыты дыялог для паралелі класаў (9-х, 10-х, 11-х) пад агульнай назвай «100 ПЫТАННЯЎ да дарослых: ПАДЗЕІ, ФАКТЫ, КАМЭНТАРЫ» (у аснове - тэхналогія тэлевізійнага шоу «Сто пытанняў да дарослых» (праграма стала Пераможцам «ТЭФІ-2007» у намінацыі «праграма для дзяцей»); элементы штотыднёвага інтэрв'ю-праекта Белтэлерадыёкампаніі «24 пытання»).
Для настаўнікаў
Інфармацыя для падрыхтоўкі для адзінага дня інфармавання
Адзіны дзень інфармавання

26.05.2026
ШАГ “Беларусь на карце свету” раздзелу “Я і планета”
У школе прайшоў ШАГ “Беларусь на карце свету” раздзелу “Я і планета”. Галоўная ўвага надавалася дасягненням нашай краіны, якія вядомыя далёка за яе межамі. Вучні абмеркавалі прамысловасць: “Белаз”, МАЗ, трактары “Беларус”— тэхніка, якую ведаюць у больш чым 100 краінах свету. А таксама сельскую гаспадарку, Беларусь уваходзіць у сусветныя лідары па вытворчасці бульбы, ільну і малочнай прадукцыі. Удзялілі ўвагу спорту, нашы атлеты — алімпійскія чэмпіёны, а “Дажынкі” сталі брэндам усходнеславянскай культуры. Навука і космас: вытворчасць оптыкі, мікраэлектронікі і ўдзел у касмічных праграмах.
Вучні зрабілі выснову: нягледзячы на сціплыя памеры на карце, Беларусь — краіна з сусветна прызнанымі дасягненнямі і годным месцам у глабальнай супольнасці.

21.05.2026
Быць годным грамадзянінам-значыць займаць актыўную грамадзянскую традыцыю
У рамках інфармацыйна - адукацыйнага праекта "ШАГ" у ДУА "Круговіцкая сярэдняя школа" прайшоў занятак "Быць годным грамадзянінам-значыць займаць актыўную грамадзянскую традыцыю".

23.04.2026
Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ганарыцца дасягненнямі Беларусі"
23 красавіка, ў нашай ўстанове адукацыі прайшоў занятак праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" па тэме "Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ганарыцца дасягненнямі Беларусі".
Ганаровым госцем мерапрыемства стала старшыня Агарэвіцкага сельвыканкама Бабко Вольга Іосіфаўна.


23.04.2026
Інфармацыйная гадзіна для вучняў 5-7 класаўў рамках праекта ШАГ “Я і Культура”, прысвечаная тэме «Моладзевыя субкультуры»
У нашай школе прайшла інфармацыйная гадзіна для вучняў 5-7 класаўў рамках праекта ШАГ “Я і Культура”, прысвечаная тэме «Моладзевыя субкультуры». Вучні разам з педагогам адправіліся ў падарожжа па свеце захапленняў, музычных стыляў, моды і каштоўнасцей сучасных падлеткаў.
Спачатку вучні разабраліся, што наогул азначае паняцце “субкультура”. Праз просты прыклад школьнага калектыву вядучы растлумачыў: гэта як «культура ўнутры культуры» — групы людзей з падобнымі інтарэсамі, стылем адзення, музыкай і жартамі.
Асаблівая ўвага была нададзена таму, чаму важна ведаць пра субкультуры:
- каб лепш зразумець сябе;
- вучыцца паважліва ставіцца да іншых;
- адрозніваць сапраўдныя каштоўнасці ад часовай моды;
- знаходзіць сяброў-аднадумцаў.
Вучні пазнаёміліся з рознымі напрамкамі, якія папулярныя ў Беларусі і свеце:
Падлеткі з цікавасцю даведаліся, што сучасныя людзі часта спалучаюць некалькі захапленняў: напрыклад, геймерства і блогерства ці скейтбордынг і музыку.
Пасля тэарэтычнай часткі вучні прынялі ўдзел у “Сваёй гульні”.
Гульня прайшла вельмі дынамічна. Вучні паказалі добрыя веды, вучыліся слухаць адзін аднаго, абгрунтоўваць думку і працаваць у камандзе. Атмасфера была жывая і здаровая.
У канцы мерапрыемства вучні разам зрабілі галоўную выснову: **за любым стылем, музыкай ці захапленнем стаіць асоба – жывы чалавек са сваімі пачуццямі і думкамі. Субкультуры дапамагаюць самавыяўляцца, але ніколі не павінны станавіцца прычынай непавагі да тых, хто адрозніваецца.

31.03.2026
Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць падзяляць і падтрымліваць духоўныя каштоўнасці беларускага грамадства
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме "Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць падзяляць і падтрымліваць духоўныя каштоўнасці беларускага грамадства".

27.02.2026
Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь-значыць быць часткай беларускага грамадства
26.02.2026 – АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ Ў РАМКАХ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА «ШАГ»
Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў кампетэнцый актыўнага грамадзяніна, пазіцыі грамадзянскасці і патрыятызму.
Удзельнікі: навучэнцы VIII – XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Круговіцкая сярэдняя школа”.
26 лютага 2026 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 8-11класаў прайшоў чарговы занятак на тэму “Быць адданым грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць быць часткаю беларускага грамадства”. У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі дырэктар школы Занька Аляксандр Арсенцьевіч і інспектар энерганагляду Найдзен Віктар Іванавіч.
У фокусе абмеркавання сустрэчы: актуалізацыя ведаў навучэнцаў пра значэнне і змест паняццяў “патрыёт”, “патрыятызм”, “стваральная праца”, “эканамічная бяспека”. “Патрыятызм – гэта не проста размовы аб тым, як мы любім Радзіму. Гэта кожнадзённая праца дзеля яе добрабыту, захаванне гістарычных і культурных традыцый, абарона інтарэсаў дзяржавы і жыцця людзей”, – сказаў А.Р.Лукашэнка. Словы А.Р.Лукашэнкі сталі эпіграфам мерапрыемства.
Разам з гасцямі вучні разважалі аб тым, каго можна лічыць сапраўдным патрыётам краіны. Прысутныя прыйшлі да высновы, што патрыёт – грамадзянін краіны, які любіць сваю Радзіму, гатовы абараніць яе ад ворагаў, а таксама сваёй штодзённай стваральнай працай прыносіць карысць грамадству. Прыкладам сапраўдных патрыётаў можа быць жыццё Міная Шмырова, Зінаіды Марчанка-Тусналобавай, Міхаіла Мароза, Герояў Беларусі Уладзіміра Карвата, лётчыкаў Мікіты Куканенка і Андрэя Нічыпарчыка. Прыкладам патрыятызму з’яўляюцца Героі Рэспублікі Беларусь, якія сваёй працай на карысць грамадства славілі і славяць нашу Радзіму: Дар’я Домрачава, Марына Васілеўская, Павел Марыеў, Міхаіл Высоцкі, Віталій Крэмко, Васіль Рэвяка, Міхаіл Карчміт, Пётр Пракаповіч, мітрапаліт Філарэт, Міхаіл Савіцкі, Аляксандр Дубко.
Вучні падрыхтавалі выступленні:
1. Чаму стваральная праца беларусаў з’яўляецца праяўленнем патрыятызму, асноваю дастойнага жыцця і эканамічнай бяспекі дзяржавы?
2. Праграма “Адзін раён – адзін праект” – прыклад эфектыўнага развіцця эканомікі рэгіёнаў.
3. Які ўклад у росквіт краіны ўносіць маладое пакаленне беларусаў?
Праслухаўшы ўсе выступленні, вучні прыйшлі да высновы, што быць сапраўдным патрыётам Рэспублікі Беларусь – гэта жыць і працаваць у Беларусі, весці актыўную дзейнасць на блага краіны, быць гатовым абараняць яе, паважаць дзяржаўную сімволіку і гісторыю Беларусі, любіць беларускую культуру і язык, любіць свой народ і краіну, звязваць сваю будучыню з Беларусью.
У канцы занятку вучні расказалі, у якіх карысных справах яны прымаюць удзел: працоўныя акцыі, дапамога пажылым людзям, пасадка дрэў, удзел у студэнцкім атрадзе.
Р.Я. Ярашэвіч, настаўнік фізікі,
класны кіраўнік 11 класа
ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа»
Ганцавіцкага раёна
