Адзіны дзень інфармавання для вучняў праводзіцца кожны чацвёрты чацвер месяца пад агульным дэвізам «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна».
Ключавая ідэя: 9 крокаў да фарміравання кампетэнцый актыўнага грамадзянства (маем на ўвазе: крытычнае мысленне, аналітычныя і камунікатыўныя ўменні).
Тэхналогія рэалізацыі: ток-шоу, адкрыты дыялог для паралелі класаў (9-х, 10-х, 11-х) пад агульнай назвай «100 ПЫТАННЯЎ да дарослых: ПАДЗЕІ, ФАКТЫ, КАМЭНТАРЫ» (у аснове - тэхналогія тэлевізійнага шоу «Сто пытанняў да дарослых» (праграма стала Пераможцам «ТЭФІ-2007» у намінацыі «праграма для дзяцей»); элементы штотыднёвага інтэрв'ю-праекта Белтэлерадыёкампаніі «24 пытання»).
Для настаўнікаў
Інфармацыя для падрыхтоўкі для адзінага дня інфармавання
Адзіны дзень інфармавання
23.04.2026
Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ганарыцца дасягненнямі Беларусі"
23 красавіка, ў нашай ўстанове адукацыі прайшоў занятак праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" па тэме "Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ганарыцца дасягненнямі Беларусі".
Ганаровым госцем мерапрыемства стала старшыня Агарэвіцкага сельвыканкама Бабко Вольга Іосіфаўна.


23.04.2026
Інфармацыйная гадзіна для вучняў 5-7 класаўў рамках праекта ШАГ “Я і Культура”, прысвечаная тэме «Моладзевыя субкультуры»
У нашай школе прайшла інфармацыйная гадзіна для вучняў 5-7 класаўў рамках праекта ШАГ “Я і Культура”, прысвечаная тэме «Моладзевыя субкультуры». Вучні разам з педагогам адправіліся ў падарожжа па свеце захапленняў, музычных стыляў, моды і каштоўнасцей сучасных падлеткаў.
Спачатку вучні разабраліся, што наогул азначае паняцце “субкультура”. Праз просты прыклад школьнага калектыву вядучы растлумачыў: гэта як «культура ўнутры культуры» — групы людзей з падобнымі інтарэсамі, стылем адзення, музыкай і жартамі.
Асаблівая ўвага была нададзена таму, чаму важна ведаць пра субкультуры:
- каб лепш зразумець сябе;
- вучыцца паважліва ставіцца да іншых;
- адрозніваць сапраўдныя каштоўнасці ад часовай моды;
- знаходзіць сяброў-аднадумцаў.
Вучні пазнаёміліся з рознымі напрамкамі, якія папулярныя ў Беларусі і свеце:
Падлеткі з цікавасцю даведаліся, што сучасныя людзі часта спалучаюць некалькі захапленняў: напрыклад, геймерства і блогерства ці скейтбордынг і музыку.
Пасля тэарэтычнай часткі вучні прынялі ўдзел у “Сваёй гульні”.
Гульня прайшла вельмі дынамічна. Вучні паказалі добрыя веды, вучыліся слухаць адзін аднаго, абгрунтоўваць думку і працаваць у камандзе. Атмасфера была жывая і здаровая.
У канцы мерапрыемства вучні разам зрабілі галоўную выснову: **за любым стылем, музыкай ці захапленнем стаіць асоба – жывы чалавек са сваімі пачуццямі і думкамі. Субкультуры дапамагаюць самавыяўляцца, але ніколі не павінны станавіцца прычынай непавагі да тых, хто адрозніваецца.

31.03.2026
Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць падзяляць і падтрымліваць духоўныя каштоўнасці беларускага грамадства
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме "Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць падзяляць і падтрымліваць духоўныя каштоўнасці беларускага грамадства".

27.02.2026
Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь-значыць быць часткай беларускага грамадства
26.02.2026 – АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ Ў РАМКАХ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА «ШАГ»
Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў кампетэнцый актыўнага грамадзяніна, пазіцыі грамадзянскасці і патрыятызму.
Удзельнікі: навучэнцы VIII – XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Круговіцкая сярэдняя школа”.
26 лютага 2026 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 8-11класаў прайшоў чарговы занятак на тэму “Быць адданым грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць быць часткаю беларускага грамадства”. У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі дырэктар школы Занька Аляксандр Арсенцьевіч і інспектар энерганагляду Найдзен Віктар Іванавіч.
У фокусе абмеркавання сустрэчы: актуалізацыя ведаў навучэнцаў пра значэнне і змест паняццяў “патрыёт”, “патрыятызм”, “стваральная праца”, “эканамічная бяспека”. “Патрыятызм – гэта не проста размовы аб тым, як мы любім Радзіму. Гэта кожнадзённая праца дзеля яе добрабыту, захаванне гістарычных і культурных традыцый, абарона інтарэсаў дзяржавы і жыцця людзей”, – сказаў А.Р.Лукашэнка. Словы А.Р.Лукашэнкі сталі эпіграфам мерапрыемства.
Разам з гасцямі вучні разважалі аб тым, каго можна лічыць сапраўдным патрыётам краіны. Прысутныя прыйшлі да высновы, што патрыёт – грамадзянін краіны, які любіць сваю Радзіму, гатовы абараніць яе ад ворагаў, а таксама сваёй штодзённай стваральнай працай прыносіць карысць грамадству. Прыкладам сапраўдных патрыётаў можа быць жыццё Міная Шмырова, Зінаіды Марчанка-Тусналобавай, Міхаіла Мароза, Герояў Беларусі Уладзіміра Карвата, лётчыкаў Мікіты Куканенка і Андрэя Нічыпарчыка. Прыкладам патрыятызму з’яўляюцца Героі Рэспублікі Беларусь, якія сваёй працай на карысць грамадства славілі і славяць нашу Радзіму: Дар’я Домрачава, Марына Васілеўская, Павел Марыеў, Міхаіл Высоцкі, Віталій Крэмко, Васіль Рэвяка, Міхаіл Карчміт, Пётр Пракаповіч, мітрапаліт Філарэт, Міхаіл Савіцкі, Аляксандр Дубко.
Вучні падрыхтавалі выступленні:
1. Чаму стваральная праца беларусаў з’яўляецца праяўленнем патрыятызму, асноваю дастойнага жыцця і эканамічнай бяспекі дзяржавы?
2. Праграма “Адзін раён – адзін праект” – прыклад эфектыўнага развіцця эканомікі рэгіёнаў.
3. Які ўклад у росквіт краіны ўносіць маладое пакаленне беларусаў?
Праслухаўшы ўсе выступленні, вучні прыйшлі да высновы, што быць сапраўдным патрыётам Рэспублікі Беларусь – гэта жыць і працаваць у Беларусі, весці актыўную дзейнасць на блага краіны, быць гатовым абараняць яе, паважаць дзяржаўную сімволіку і гісторыю Беларусі, любіць беларускую культуру і язык, любіць свой народ і краіну, звязваць сваю будучыню з Беларусью.
У канцы занятку вучні расказалі, у якіх карысных справах яны прымаюць удзел: працоўныя акцыі, дапамога пажылым людзям, пасадка дрэў, удзел у студэнцкім атрадзе.
Р.Я. Ярашэвіч, настаўнік фізікі,
класны кіраўнік 11 класа
ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа»
Ганцавіцкага раёна

26.02.2026
Я і грамадства” на тэму “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”
У рамках праекта ШАГ для вучняў 7 класа прайшла інфармацыйная гадзіна блока “Я і грамадства” на тэму “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”.
Яго мэта — выхоўваць у школьнікаў любоў да Радзімы і паважлівае стаўленне да ваеннай службы. Узбраенныя сілы Рэспублікі Беларусь забяспечваюць бяспеку краіны: мадэрнізуюць тэхніку, праводзяць да 200 вучэнняў штогод і надаюць вялікую ўвагу падрыхтоўцы асабовага складу. Дзеці даведаліся аб гісторыі стварэння і развіцця беларускай арміі, пазнаёміліся з рознымі родамі і відамі войскаў, іх задачамі і асаблівасцямі службы, паглядзелі тэматычную прэзентацыю і відэаматэрыялы, якія ілюструюць быт вайскоўцаў, іх трэніроўкі і выкананне баявых задач; абмеркавалі ключавыя паняцці: “патрыятызм”, “абавязак”, “гонар”, “подзвіг” і “герой”. Удзельнікі прыйшлі да меркавання, што прафесія ваеннага — гэта не проста праца, а выклік, які патрабуе мужнасці, сілы духу і самаахвярнай любові да Айчыны. Мерапрыемства дапамагло школьнікам лепш зразумець значэнне патрыятызму, адчуць сувязь пакаленняў і ўсвядоміць важнасць абароны сваёй краіны. Мы ганарымся гісторыяй Рэспублікі Беларусь і яе героямі і будзем памятаць: ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць.



30.01.2026
Быць годным грамадзянінам - значыць быць гатовым абараніць Радзіму
29.01.2026 – АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ Ў РАМКАХ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА «ШАГ»
Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў кампетэнцый актыўнага грамадзяніна, пазіцыі грамадзянскасці і патрыятызму.
Удзельнікі: навучэнцы VIII – XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Круговіцкая сярэдняя школа”.
29 студзеня ў ДУА “Круговіцкая сярэдняя школа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшло мерапрыемства па тэме «Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць быць гатовым у любую хвіліну стаць на абарону Радзімы».
Мерапрыемства пачалося з інфармацыйнага блока, прысвечанага міралюбнай палітыцы нашай дзяржавы. У рамках першага этапа «Мы даведваемся» вядучы нагадаў дзецям, што для Беларусі мір з’яўляецца безумоўнай каштоўнасцю. Асаблівая ўвага была ўдзелена знакавым падзеям: зацвярджэнню новай Ваеннай дактрыны на VII Усебеларускім народным сходзе і прызнанню міжнароднага аўтарытэту нашага Прэзідэнта, які быў запрошаны ў склад сузаснавальнікаў новай міжнароднай арганізацыі — Савета міру.
Навучэнцы паглядзелі серыю відэаролікаў пра моц сучасных Узброеных Сіл. Кадры з комплексамі «Паланэз-М» і «Іскандэр-М», аповеды пра сусветныя рэкорды беларускіх лётчыкаў і ўнікальныя скокі дэсантнікаў на Паўночны полюс наглядна прадэманстравалі: абароназдольнасць нашай краіны знаходзіцца на найвышэйшым узроўні, а нашы межы — пад надзейнай аховай.
Другі этап «Мы разважаем» прайшоў у фармаце «Адкрытага мікрафона». Падчас размовы абмяркоўвалася, чаму ваенная служба ва ўсе часы лічылася справай гонару. Педагог падкрэсліў, што армія — гэта не проста прафесійныя навыкі, але перш за ўсё «школа мужнасці», якая фарміруе дысцыпліну, волю і адказнасць. Да прафесіі ваеннага заўсёды ставіліся з асаблівай пашанай і павагай. "Ваенная выпраўка", "афіцэрскі гонар", "салдацкая доблесць" – гэта выразы, якія выкарыстоўваюць для характарыстыкі людзей, якія выбралі прафесію – Радзіму абараняць.
На завяршальным этапе мерапрыемства была праведена рэфлексія. Навучэнцы прыйшлі да важнай высновы: абарона Айчыны — гэта не толькі абавязак, замацаваны ў Канстытуцыі, але і святы доўг кожнага, хто лічыць сябе грамадзянінам.
Мерапрыемства яшчэ раз пацвердзіла, што нашая моладзь разумее каштоўнасць суверэнітэту. Быць патрыётам — значыць не на словах, а на справе быць гатовым ствараць і абараняць будучыню сваёй краіны.
Т.Р. Гайцюкевіч, класны кіраўнік
8 класа
ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа» Ганцавіцкага раёна
