Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі

27.11.2025

Тэма сённяшняга занятку ШАГ: «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі»
У фокусе абмеркавання:
Гарантыі дзяржавы па абароне правоў і свабод грамадзян. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Абавязкі вучняў. Правы дзіцяці. Узаемасувязь правоў і абавязкаў.
Сустрэча з оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Ганцавіцкага РАУС Арабеем Аляксеем Юр'евічам.

ШАГ 1 «МЫ Даведаемся»
Актуалізацыя ведаў вучняў аб канстытуцыйных правах і абавязках грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, гарантыях беларускай дзяржавы па абароне правоў і свабод грамадзян, абавязках вучняў, правах дзіцяці, узаемасувязі правоў і абавязкаў.
Навучэнцы спачатку паглядзелі відэаролік “Правы чалавека. Правы і свабоды: у чым розніца?», затым педагог сцісла нагадала асноўныя правы грамадзян, замацаваныя ў Канстытуцыі РБ, пасля чаго хлопцы адказвалі на пытанні:
1. Якія правы і свабоды гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь дзяржава?
2. Якія правы маюць дзеці ў Рэспубліцы Беларусь?
3. Якія канстытуцыйныя абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь?
4. Як мяняюцца правы і абавязкі падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь з надыходам 14 і 16-гадовага ўзросту?
5. Чаму правоў не бывае без абавязкаў?
6. Якія абавязкі ёсць у вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі?
7. Шляхі рэалізацыі права на адукацыю.

ШАГ 2 «МЫ РАЗВАЖАЕМ»
На другім этапе занятку быў арганізаваць дыялог з запрошаным госцем, оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Ганцавіцкага РАУС Арабеем Аляксеем Юр'евічам. Дзеці маглі задаць пытанні і пачуць вычарпальныя адказы на іх.
- Што значыць: граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі?
- Аб якіх асаблівасцях рэалізацыі сваіх правоў і абавязкаў павінен ведаць кожны навучэнец?
- Якія асаблівасці адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці навучэнцаў?
- Як праваахоўныя органы дапамагаюць дзецям, калі іх правы парушаюцца?
ШАГ 3 «МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ»
У ходзе рэалізацыі гэтага этапа занятку педагог прапануе навучэнцам выказаць свае меркаванні па пытанні: што значыць граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі?
У завяршэнне мерапрыемства педагог прапануе навучэнцам стварыць трэцюю старонку альбома актыўнага грамадзяніна: «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць…».
І ў канцы мерапрыемства вучням была агучана тэма наступнага занятку ШАГ: "Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа".

comments powered by DisqusБыць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі