Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Маладосць – час выбару. Кіраванне дзяржавай

24.04.2025

 Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў кампетэнцый актыўнага грамадзяніна, пазіцыі грамадзянскасці і патрыятызму.

 Удзельнікі: навучэнцы VIII – XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Круговіцкая сярэдняя школа”.

 24 красавіка ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшоў чарговы занятак на тэму “Маладосць – час выбару. Кіраванне дзяржавай” (аб удзеле моладзі ў выбарах, праве выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы).
 Клопат пра маладое пакаленне, сучаснасць і будучыню заўсёды быў і будзе адной з галоўных задач дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Дзяржава прадпрымае ўсе меры для таго, каб кожны малады чалавек, які жыве ў Беларусі, быў упэўнены, што ён патрэбен сваёй краіне, што тут ён можа рэалізаваць свае планы і мары.
 Інтэрактыўная віктарына “Мы даведаемся” дала вучням магчымасць актыўна праявіць сябе ў вырашэнні пытанняў удзелу моладзі ў выбарчай сістэме Рэспублікі Беларусь. У час дыялогу вучні даведаліся пра парадак правядзення выбараў, пазнаёміліся са стадыямі выбарчага працэсу. Цікавым для будучых выбаршчыкаў было даведацца, з якога ўзросту можна галасаваць і стаць кандыдатам, як прыняць удзел у галасаванні. Рабяты абмеркавалі ўдзел моладзі ў падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вучні пазнаёміліся з ініцыятывамі і праграмамі, якія існуюць у Рэспубліцы Беларусь для падтрымкі моладзі ў іх імкненні ўдзельнічаць у грамадскім і палітычным жыцці краіны, умовамі, якія створаны дзяржавай для ўдзелу маладых лідараў у рабоце органаў улады.
 У канцы сустрэчы вучні стварылі дрэва ідэй і ініцыятыў, якое характарызуе маладзёжную палітыку сучаснай Беларусі.

Л.І. Муха, класны кіраўнік 11 класа ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа» Ганцавіцкага раёна

comments powered by DisqusМаладосць – час выбару. Кіраванне дзяржавай