Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў – да алімпійскіх вяршыняў

28.09.2023

28 верасня 2023 года ў Круговіцкай СШ ў рамках рэспубліканскага праекта ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў – да алімпійскіх вяршыняў”.

Тэмай абмеркавання для старшакласнікаў сталі пытанні аб развіцці спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь, дасягненнях нашых спартсменаў на алімпійскіх спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню. З дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведваемся” вучні актыўна праявілі сябе як знаўцы прыярытэтных накірункаў у развіцці спорту ў Рэспубліцы Беларусь,расказалі пра ролюБеларусі ў сусветнай спартыўнай супольнасці, дзяліліся ведамі пра фізкультурна-аздараўленчую работу, яка праводзіцца з насельніцтвам. Для некаторых вучняў адкрыццём стала занёмства з беларускімі спартсменамі, якія ўдзельнічалі ў ІІ Еўрапейскіх гульнях (2019г.) і II гульнях краін СНД (2023г.), якія прымаў Мінск. Вучні выказалі думку, што вельмі важна адчуваць гонар за сваю краіну, у якой шмат робіцца для развіцця розных відаў спорту і турызму. Дзякуючы такім мерапрыемствам расце імідж і аўтарытэт Беларусі ў свеце.

Частка інфармацыйнай гадзіны “Мы разважаем” была прысвечана інтэрактыўнай гутарцы з земляком, Студзентам Уладзімірам Сямёнавічам, які расказаў пра новае захапленне – веласпорт, што стала не проста яго хобі, але і стылем жыцця. Вучняў цікавілі пытанні не толькі поспехаў і складаемых перамог, але і асаблівасцей фізічнай і псіхалагічнай падрыхтоўкі да спаборніцтваў. Пыталі вучні пра тое, якое хобі акрамя спорту ёсць у Уладзіміра Сямёнавіча, і даведаліся, што спорт – гэта і ёсць важнейшы сэнс і стымул для жыцця. Важна не толькі атрымліваць ўзнагароды, але і атрымліваць задавальненне ад сваёй справы, праяўляць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

У ходзе этапа ШАГ “Мы дзейнічаем” вядучы разам з вучнямі падвялі вынікі, абмеркавалі наколькі актуальная для прысутных дадзеная тэматыка.

Было адзначана, што спартыўныя дасягненні беларусаў на міжнародных спаборніцтвах, Алімпійскіх гульнях дазволілі ўсяму свету даведацца пра Рэспубліку Беларусь як краіну, дзе ўдзяляецца асаблівая ўвага здароўю і спорту. Дзякуючы палітыцы дзяржавы,Беларусь вядома не толькі як Радзіма многіх выдатных спартсменаў, але і як аб'ект агратурызму, экалагічнага і медыцынскага турызму.

Напрыканцы вядучая анансіравала наступную тэмуШАГ“Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я – пачатак усіх пачаткаў” (аб ролі бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей, значэнні сям'і і сямейнага выхавання).

 

comments powered by DisqusРадзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў – да алімпійскіх вяршыняў