Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі

27.10.2022

27 кастрычніка ў ДУА “Круговіцкая сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі”. 

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь (артыкул 34) грамадзянам гарантавана права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя. Дзяржаўныя органы, службовыя асобы абавязаны прадастаўляць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы.

Права – неад’емная частка нашага жыцця. Амаль усё рэгулюецца з дапамогай прававых нормаў. Іх разуменне дапамагае ў паўсядзённых справах, нават у самых нязначных на першы погляд момантах. Менавіта з мэтай даведацца аб крыніцах і сродках здабычы інфармацыі дарослымі і дзецьмі вучні 8-11 класаў сабраліся разам.

На пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна была запрошана старшыня Агарэвіцкага сельвыканкама Бобка Вольга Іосіфаўна, якая даступна, на простых прыкладах паказала удзельнікам, якое месца займае права ў жыцці кожнага чалавека, і наколькі важна валодаць актуальнай прававой інфармацыяй.

Усе законы ведаць немагчыма, але трэба умець арыентавацца ў крыніцах прававой інфармацыі, разумець, дзе яе знайсці, як ёй карыстацца. Данесці вучням асновы дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі дапамагло відэа Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, які з’яўляецца каардынатарам функцыянавання і развіцця гэтай сістэмы. Першага кастрычніка Цэнтру споўнілася 25 гадоў. Старшакласнікі даведаліся аб асаблівасцях працы і задачах НЦПІТаксама вучні разгледзелі дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы (АІС НРПА, “ЭТАЛОН”, Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал, публічныя цэнтры прававой інфармацыі) і абмеркавалі, наколькі даступная прававая інфармацыя для кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Цікавым для навучэнцаў выявілася тое, што любы жадаючы праз рэсурс “Прававы форум Беларусі” можа атрымаць прававую кансультацыю юрыстаў па розным галінам права. Яны выказалі думку, што дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі з’яўляецца важным інструментам устойлівага развіцця краіны, так як яна упарадкоўвае нацыянальнае заканадаўства і дае доступ да яго для ўсіх грамадзян.

Адной з распрацовак НЦПІ з’яўляецца Дзіцячы прававы сайт, які вядзецца з 2008 года. Гэта унікальны спецыялізаваны інтэрнет-рэсурс па прававому выхаванню дзяцей і падлеткаў. Сайт распрацаваны па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для таго, каб дапамагці дзецям атрымаць юрыдычныя веды, адказаць на “дарослыя” пытанні, даць параду ў складаных сітуацыях. Старшакласнікі даведаліся, што ДПС прадстаўлены ў сацсетках (TikTok, Instagram), дзе можна знайсці актуальную інфармацыю.

Напрыканцы мерапрыемства вучні самі зрабілі вывады, што вельмі важна валодаць афіцыйнай і самай актуальнай інфармацыяй, бо гэта дазваляе ісці ў нагу з часам, а таксама не стаць ахвярай злачынцаў.

comments powered by DisqusГонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі