Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Вынікі і ўрокі вайны. Памяць аб вайне

19.05.2022

19 мая ў нашай школе для 9 класа прайшла інфармацыйная гадзіна «Вынікі і ўрокі вайны. Памяць аб вайне»

Настаўнік гісторыі Дунчык Т.П. актуалізавала веды вучняў аб выніках і маштабе вайны, аб людскіх і матэрыяльных стратах савецкага народа, аб асноўных фактарах Перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне, акцэнтавала ўвагу на тых аспектах, якія не разглядаліся на ўроках па вучэбным прадмеце "Сусветная гісторыя".

У ходзе падвядзення вынікаў папрасіла дзяцей расказаць, як шануюць памяць аб загінуўшых падчас вайны ў іх сям'і, аб удзеле ў акцыі "Беларусь памятае", а таксама звярнула ўвагу вучняў на тое, што цікавасць да падзей Вялікай Айчыннай вайны з гадамі не згасае. Яе вывучаюць, даследуюць ваенныя спецыялісты, гісторыкі, дзеячы навукі і мастацтва. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны знайшлі адлюстраванне ў мастацкай літаратуры, кінафільмах, выяўленчым мастацтве.

comments powered by DisqusВынікі і ўрокі вайны. Памяць аб вайне