Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тэма: «Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў»

06.05.2022

5 мая 2022 года ў нашай школе прайшла інфармацыйная гадзіна

 на тэму: «Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў»

Да восені 1944 г. завяршылася вызваленне тэрыторыі Савецкага Саюза. Стратэгічная ініцыятыва поўнасцю перайшла да Чырвонай Арміі, якая мела зручнае размяшчэнне войскаў, дастатковая колькасць людскіх рэзерваў, баявой тэхнікі, боепрыпасаў і ўзбраення. Усё гэта дазваляла праводзіць буйныя наступальныя аперацыі не на адным напрамку, а адразу на некалькіх франтах.

Разграміўшы нацысцкую Германію, Чырвоная Армія вызваліла і сам нямецкі народ ад фашысцкага прыгнёту, садзейнічала вызваленню Францыі, Італіі і іншых краін Еўропы.

Таццяна Паўлаўна падвяла дзяцей да таго, што кожная здабытая перамога была аплачана вельмі дарагім коштам. У бітвах за свабоду і незалежнасць еўрапейскіх краін аддалі сваё жыццё каля 1 млн. савецкіх салдат і афіцэраў.

Вайна ў Еўропе скончылася 9 мая 1945 г. уся Савецкая краіна святкавала Дзень Перамогі.

comments powered by DisqusТэма: «Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў»