Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі (аб развіцці сельскай гаспадаркі)

28.04.2022

28 красавіка ў рамках ШАГ было праведзена мерапрыемства: "Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі»(аб развіцці сельскай гаспадаркі)".

Сельская гаспадарка Рэспублікі Беларусь-найважнейшая галіна эканомікі краіны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь на сустрэчы з актывам Гомельскай вобласці адзначыў, што "без вёскі, без зямлі, без сельскай гаспадаркі - не пражыць".

У нашых сілах адрадзіць закінутыя палі, вярнуць нашай зямлі урадлівасць і сілу. Для гэтага патрабуюцца адукаваныя людзі, якія ведаюць сваю справу, беражлівыя, усёй душой гатовыя працаваць на гэтай зямлі. На свеце шмат прафесій, але прафесія "вырошчваць хлеб" - самая дастойная і высакародная, а ў апошні час яшчэ і актуальная. Гэта значыць, што мы, будучыня нашай планеты і павінны асвойваць аграрныя прафесіі.

На мерапрыемстве абмяркоўваліся такія пытанні як:

- Як прыродныя ўмовы ўплываюць на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі ў Беларусі?

- Якія збожжавыя культуры вырошчваюць у нашай краіне?

- Як вы думаеце, чаму прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка назваў зерне новым золатам ці нафтай?

- Як вы лічыце, што павінен ведаць і ўмець, да чаго павінен быць гатовы чалавек, які прысвяціў сябе працы ў сельскай гаспадарцы і іншыя?

У канцы мерапрыемства вучні разам з настаўнікам Таццянай Анатольеўнай прыйшлі да высновы, што, толькі захаваўшы вёску, мы захаваем краіну. У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для развіцця сельскай гаспадаркі і рэалізацыі сябе ў сельскай гаспадарцы. Дзяржава аказвае неабходную дапамогу ў стварэнні ферм і фермерскай гаспадаркі. 

comments powered by DisqusГонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі (аб развіцці сельскай гаспадаркі)