Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Гонар за Беларусь. Чыстае навакольнае асяроддзе – ключ да здаровага жыцця

07.04.2022

7 красавіка ў нашай школе прайшоў інфармацыйны занятак пад назвай "Гонар за Беларусь. Чыстае навакольнае асяроддзе – ключ да здаровага жыцця"

Гайцюкевіч Зінаіда Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік 9 класа, пазнаёміла вучняў

 8-11 класаў са зместам трох інфармацыйных блокаў. У час інфармацыйнага блока "Мы даведаемся" расказала вучням аб напрамках палітыкі Беларусі ў галіне захавання прыроды: "Захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя - прыярытэт Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь".

Звярнула ўвагу на асноўныя напрамкі і прынцыпы экалагічнай палітыкі, вызначаныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і адпаведнымі заканадаўчымі актамі ў гэтай галіне.

У фокусе абмеркавання інфармацыйнага блока "Мы разважаем" больш падрабязна ўдзельнікі мерапрыемства спыніліся на разглядзе рэалізацыі мэт у галіне захавання навакольнага асяроддзя. Старшакласнікі разам з Зінаідай Мікалаеўнай абмеркавалі пытанні наступстваў змянення клімату на тэрыторыі Беларусі і ў свеце ў цэлым.

У завяршэнні інфармацыйнага блока "Мы разважаем" удзельнікі Школы Актыўнага Грамадзяніна пазнаёміліся з дакументальным фільмам "Ахоўваючы роднае".

У заключным  блоку "Мы дзейнічаем" удзельнікі інфармацыйнага праекта прыйшлі да высновы, штопраблема ўзаемасувязі чалавека з прыродай не новая, яна мела месца заўсёды. Але зараз экалагічная праблема стала вельмі вострай. Планету можа выратаваць толькі дзейнасць людзей на аснове глыбокага разумення законаў прыроды.

Падводзячы вынікі інфармацыйнага занятку па захаванні чыстага навакольнага асяроддзя Беларусі і павелічэнні прыроднага багацця, кожны з прысутных назваў, што ён можа зрабіць ужо зараз для ўстойлівага развіцця нашай Радзімы.

comments powered by DisqusГонар за Беларусь. Чыстае навакольнае асяроддзе – ключ да здаровага жыцця