Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Інфармацыйная гадзіна «Падпольная барацьба»

17.02.2022

17 лютага ў нашай школе прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме «Падпольная барацьба».

Настаўнік гісторыі Дунчык Т.П. актуалізавала веды вучняў 9 класа па наступных блоках:

  • "Мы даведваемся";
  • "Мы разважаем";
  • "Мы падводзім вынікі".

У блоку "Мы даведваемся" настаўнік гісторыі пазнаёміла вучняў з арганізацыяй падпольнай барацьбы, камсамольскім падполлі, антыфашысцкіх групах і арганізацыях ва ўмовах акупацыі, іх структуры. Акцэнтавала ўвагу на тых аспектах, пра якія навучэнцы не разглядалі ў курсе прадмета "Сусветная гісторыя".

У блоку "Мы разважаем" навучэнцы даведаліся аб тым, хто з'яўляўся кіраўніком падпольнага руху на акупаванай тэрыторыі. І якім чынам адбывалася ажыццяўленне каардынацыі дзейнасці падпольшчыкаў.

І ў апошнім блоку былі падведзены вынікі. Вучням было дадзена заданне:даведацца, якія вуліцы ў нашым районе названы імёнамі партызан і падпольшчыкаў.

comments powered by DisqusІнфармацыйная гадзіна «Падпольная барацьба»