Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней

23.12.2021

Сёння 23 снежня ў нашай школе прайшоў чарговы інфармацыйна-адукацыйны праект "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна".

Тэма: «Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней» (аб дасягненнях у галіне спорту і турызму).

Сучасная Беларусь займае дастойнае месца ў сусветнай спартыўнай супольнасці. Беларусь па праве лічыцца спартыўнай краінай.

Здаровы лад жыцця - візітная картка Беларусі.

Традыцыйнымі сталі фізкультурна-спартыўныя спаборніцтвы "Беларуская лыжня", усебеларускае фізкультурна-спартыўнае свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінскі паўмарафон і інш.

Адроджана сістэма рэспубліканскіх галіновых спартакіяд. У краіне праводзяцца рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў.

Адзін з самых маштабных і паспяховых праектаў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба - рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер".

У рэспубліцы значна ўмацавана і прадаўжае развівацца матэрыяльна-тэхнічная база спорту. У краіне функцыянуе больш за 23 тысячы фізкультурна-спартыўных збудаванняў. Кожны абласны цэнтр Беларусі мае ўласны палац спорту, крытую лядовую пляцоўку. Усё больш буйных спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых аб'ектаў будуецца ў рэгіёнах.

Асаблівая ўвага ў Беларусі ўдзяляецца развіццю аграэкатурызму. Сёння турыстаў гатовы прыняць больш за 2 тыс. сельскіх сядзіб.

З дзецьмі абмяркоўваліся наступныя пытанні:

Як вы думаеце, чаму здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту з'яўляецца прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь?

Што сведчыць аб тым, што ў Беларусі здароўю людзей, развіццю фізічнай культуры і спорту ўдзяляецца асаблівая ўвага?

Якія спартыўныя мерапрыемствы сталі значнай вехай у развіцці нашага спорту? Чаму?

Якія ўмовы ў нашай краіне створаны для падрыхтоўкі прафесійных спартсменаў і для ўсіх ахвочых займацца фізічнай культурай?

Ці ёсць сярод выдатных спартсменаў вашыя землякі? Раскажыце аб іх дасягненнях.

Спартыўныя дасягненні беларускіх спартсменаў на міжнародных спаборніцтвах, Алімпійскіх гульнях дазволілі ўсяму свету даведацца аб нашай краіне. Беларусь стала вядома як аб'ект агратурызму, экалагічнага і медыцынскага турызму.

comments powered by DisqusГонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней