Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі

26.11.2021

25.11.2021 у нашай школе прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму: «Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі» (аб дасягненнях у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій).

На мерапрыемстве былі разгледжаны такія блокі :"Лічбавыя тэхналогіі ў жыцці чалавека", "Інтэрнэт як крыніца інфармацыі і сродак сувязі: перавагі і недахопы".

Сувязь - галіна эканомікі краіны, якая забяспечвае перадачу і распаўсюджванне розных інфармацыйных патокаў. Сувязь адыгрывае важную ролю ў вытворча-гаспадарчай дзейнасці грамадства, кіраванні дзяржавай, сістэмай абароны і ўсімі відамі транспарту, а таксама для задавальнення культурна-бытавых патрэб і росту інфармацыйнай дасведчанасці насельніцтва.

Інтэрнэт з'яўляецца, мабыць, самай сучаснай навінай у галіне сувязі ў гісторыі чалавецтва. Як і кожная інавацыя, Інтэрнэт мае свае перавагі і недахопы.

Вядучая Таццяна Анатольеўна з вучнямі абмеркавалі наступныя пытанні:

Што ўяўляе сабой сувязь як галіна эканомікі Беларусі? - Як вы лічыце, чаму ў Беларусі ўдзяляецца асаблівая ўвага гэтай галіне? - Што сведчыць аб паспяховым развіцці галіны сувязі ў Беларусі? - Якія дасягненні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій актыўна ўкараняюцца ў Беларусі і даступны для масавага карыстання грамадзянамі нашай краіны? - Што ўяўляе сабой электронны ўрад? Якімі паслугамі электроннага ўрада карыстаюцца вашыя бацькі? - Якую ролю ў забеспячэнні якасці сувязі адыгрываюць РУП "Белпошта" і РУП "Белтэлекам"? Якімі паслугамі гэтых прадпрыемстваў вы карыстаецеся? - Спецыялісты якіх прафесій працуюць на прадпрыемствах "Белпошта", "Белтэлекам"?

Мерапрыемства было праведзена з мэтай павышэння якасці адукацыі дзяцей і моладзі праз выкарыстанне ў адукацыйным працэсе інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

comments powered by DisqusГонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі