Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Сям’я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог

26.05.2021

25 мая для вучняў 8-11 класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна ў рамках мерапрыемства праекта « Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме «Сям’я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог».

Штогод 15 мая ў РБ адзначаецца Дзень сям’і. Сацыяльная абарона сям’і , паляпшэнне яе становішча ў грамадстве, ахова мацярынства і дзяцінства прыярытэты дзяржаўнай палітыкі РБ.У краіне створана надзейная сістэма абароны сям’і, якая ўключае эканамічныя, сацыяльныя, працоўныя гарантыі і правы.

У ходзе ШАГ1 Таццяна Анатольеўна пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў «Дабрабыт сям’і—залог развіцця і прагрэсу», «Сям’я—калыска агульначалавечых каштоўнасцяў».

На этапе разважанняў ШАГа 2 вучням прапанавалі адказаць на наступныя пытанні: як звязаны паміж сабой паняцці «дзяржава» і «сям’я»? Якую падтрымку атрымлівае сям’я ў нашай краіне? Чаму сям’я лічыцца часткай грамадства?
На занятку прысутнічала госць, шматдзетная маці, Лойка Лілія Іванаўна. Яна падзялілася сваімі сакрэтамі шчаслівай сям’і і расказала, як яе сям’ю падтрымлівае дзяржава.

У ходзе рэалізацыі Шага 3 «Мы дзейнічаем» былі падведзены вынікі інфармацыйнай гадзіны. Усе разам зрабілі выснову, чаму гэтая тэма актуальная менавіта сёння.

comments powered by DisqusСям’я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог