Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Глядзі і памятай

13.05.2021

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ адбыўсядыялог па тэме «Глядзі і памятай» (да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны). На сустрэчы прысутнічалі Фядосава Наталля Уладзіміраўна, бібліятэкар ДУК “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, Дунчык Таццяна Паўлаўна, настаўнік гісторыі.

У ходзе абмеркавання інфармацыйнага блока “Перад памяццю час знясілены” Саладуха Вольга Міхайлаўна, класны кіраўнік 9 класа, адзначыла, што “22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод”. У фокусе абмеркавання таксама былі словы: усенародная памяць, подзвіг воінаў, веліч і сіла духу людзей, захаванне памяці пра падзеі вайны, пачуццё гонару за сваю краіну, Брэсцкая крэпасць - сімвал стойкасці савецкага салдата, усебаковае вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, рэспубліканская акцыя “Беларусь памятае”, павага да гісторыі сваёй краіны, актыўная грамадзянская пазіцыя.

Падчас абмеркавання інфармацыйнага блоку “Рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон “Глядзі і памятай”, вучні падзяліліся сваімі ўражаннямі, якія яны атрымалі ад прагляду мастацкіх фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну. Кожны клас выказаў сваю ідэю ўдзелу ў конкурсе кінаплакатаў (відэаролікаў), з дапамогай якога яны могуць адлюстраваць свой погляд на ваенныя падзеі мінулай эпохі.

Саладуха Вольга Міхайлаўна, настаўнік інфарматыкі

comments powered by DisqusГлядзі і памятай