Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

«Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года»

22.04.2021

22 красавіка 2021 года ў нашай школе для навучэнцаў VIII-XI класаў прайшло мерапрыемства ў рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года».

У правядзенні мерапрыемства прыняла ўдзел Дунчык Таццяна Паўлаўна, настаўнік гісторыі, якая певедаміла вучням пра спаленыя вёскі Францыі, Чэхіі і пра вёску нашага раёна – Задуб’е.

Муха Святлана Аляксандраўна пабудавала занятак уформе адкрытага дыялога.

ШАГ1 «Мы пазнаём»

Святлана Аляксандраўна пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:

  1. « Якой цаной Перамога нам дасталася, ты памятай - ніколі не забудзь!»;
  2. «Памятаць дзеля будучыні».

На этапе разважанняў ШАГ 2 «Мы разважаем» вучням прапанавалі адказаць на наступныя пытанні:

  • Чаму мы павінны захоўваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і памяць аб Вялікай Перамозе?
  • Перамога кавалася і ў тыле, і на фронце, і генераламі, і салдатамі, і жанчынамі, і дзецьмі. Дзеля чаго людзі гатовыя былі аддаць сваё жыццё? Што дапамагло ім выстаяць?
  • Што вы разумееце пад «гістарычнай памяццю»?
  • Што значыць для вас і вашых аднагодкаў - прапраўнукаў тых, хто заплаціў за Вялікую Перамогу сваім жыццём, дата 9 мая?
  • Як вы адзначаеце Дзень Перамогі? Як у вашай сям'і захоўваюць памяць пра родных, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне?

У ходзе рэалізацыі ШАГ 3 «Мы дзейнічаем»    

Святлана Аляксандраўна прапанавала вучням удзельнічаць у мерапрыемствах і акцыях такіх як:

  • рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае»;
  • добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў, помнікаў, мемарыяльных комплексаў;
  • вахта памяці;
  • конкурс чытальнікаў «Раскажы мне пра Перамогу» і іншых.

 

Муха С.А., настаўнік нямецкай мовы, класны кіраўнік 11 класа

comments powered by Disqus«Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года»