Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

У адзінстве народа - сіла незалежнай дзяржавы.

25.02.2021

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ адбыўсядыялог па тэме «У адзінстве народа - сіла незалежнай дзяржавы». На сустрэчы прысутнічаў Уладзімір Адамавіч Рапейка, галоўны інжынер філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Ганцавіцкага хлебазавода, дэпутат раённага Савета дэпутатаў.

У ходзе абмеркавання інфармацыйнага блока «Народнае адзінства - залог шчаслівай будучыні Беларусі» Саладуха Вольга Міхайлаўна, класны кіраўнік 9 класа, адзначыла, што «згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне – гэта тыя якасці, якія заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі беларусы і павінны заставацца». У фокусе абмеркавання таксама былі: Год народнага адзінства, адзінства народа, грамадзянская пазіцыя, любоў да Айчыны; пачуццё датычнасці да гісторыі сваёй краіны; пераемнасць пакаленняў, кансалідацыя грамадства, згуртаванне беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны; захаванне і папулярызацыя традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа.

Падчас абмеркавання інфармацыйнага блоку «Усебеларускі народны сход - падводзім вынікі, плануем будучыню» госць сустрэчы, Уладзімір Адамавіч Рапейка, падзяліўся сваімі ўражаннямі аб удзеле ва Усебеларускім народным сходзе і адказаў на пытанні, якія ўзніклі ў прысутных.

У фокусе ўвагі пры абмеркаванні інфармацыйнага блока «Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту» (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь)» былі пытанні: бяспека, абараназдольнасць краіны, служэнне Радзіме, актыўная грамадзянская пазіцыя, духоўна-маральныя якасці, прафесіяналізм ваеннаслужачых, патрыятызм, прэстыж вайсковай службы, інтэлектуальнае, фізічнае ўдасканаленне, тэрміновая ваенная служба, гатоўнасць да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў па абароне Радзімы, сацыяльныя гарантыі.

22 лютага 2021 г. у ДУА «Круговіцкі ясі-сад-сярэдняя школа» прайшло мерапрыемства ў рамках ШАГ для 5-7 класаў на тэму “Тое, што нас яднае”. Ад каго залежыць дабрабыт і будучыня кожнага з нас? Што значць быць сапраўдным патрыётам Радзімы? Навошта ведаць гісторыю свайго краю? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукалі навучэнцы ўстановы адукацыі.

Для вучняў была праведзена віктарына “Сімвалы маёй дзяржавы”, конкурс “Кемлівы беларус”, дзеці абмяркоўвалі жыццёвыя сітуацыі, дзе аналізавалі і выказвалі спосабы рашэння разнастайных праблем, звязаных з грамадзянскай пазіцыяй чалавека.

Вучні пазнаёміліся з гістарычнай даведкай аб знакамітых замляках, што праславілі нашу краіну, з задавальненнем адказвалі на пытанні, у якіх патрэбна выказаліся, для чаго неабходна ведаць сваю родную мову, традыцыі і гістарычнае мінулае свайго народа. Абмеркавалі, што кожны з іх можа зрабіць, каб наша Радзіма была квітнеючай. Вучні выказалі думку, што агульны дабрабыт пачынаецца з маленькіх крокаў-учынкаў кожнага, важна не быць раўнадушным і сумленна выконваць свае абавязкі. Падчас сустрэчы школьнікі склалі “Памятку сапраўднага грамадзяніна”, а ў канцы мерапрыемства агучылі яе. Прыемна, што мерапрыемства стала сапраўдным дыялогам, у якім кожны мог выказаць сваю думку і аргументаваць яе.

comments powered by DisqusУ адзінстве народа - сіла незалежнай дзяржавы.