Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Я родным краем ганаруся і ведаю- я не адзін

22.12.2020

22 снежня прайшла інфармацыйная гадзіна для вучняў 8-11 класаў вусны часопіс па тэме: «Я родным краем ганаруся і ведаю- я не адзін»

Мэта інфармацыйнай гадзіны: фарміраванне ў вучняў пачуцця гонару за дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці, выхаванне грамадзянскай адказнасці, ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці.

Вучні даведаліся пра дасягненні сувярэннай Беларусі ў розных галінах грамадскага жыцця, пра 7 цудаў Ганцавіцкага раёна, ўспомнілі сваіх знакамітых землякоў: беларускіх пісьменнікаў Міхася Рудкоўскага, Віктара Гардзея, паслухалі верш пераможцы рэспубліканскага конкурсу «За што я люблю родную зямлю» Антона Пабудзея «Бацькоўская зямля».

У канцы ўрока склалі партрэт сапраўднага грамадзяніна сваёй дзяржавы і прыйшлі да высновы, што жыць трэба так, каб атрымліваць задавальненне ад кожнага пражытага дня. А кожны такі дзень можа быць напоўнены ўчынкамі, якімі можаш ганарыцца ты, твае блізкія, бацькі і сябры.

А ў 5-7 класах прайшла інфармацыйная гадзіна «Мая малая радзіма: учора, сёння, заўтра». Дзеці ўспомнілі мінулае сваіх вёсак, паглядзелі відэафільм «Мая вёска», запісаны у 2008 годзе. А затым гаворка пайшла пра тое, як можна праславіць сваю малую радзіму.

comments powered by DisqusЯ родным краем ганаруся і ведаю- я не адзін