Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

ААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН

22.10.2020

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" у кабінеце фізікі адбыўсядыялог па тэме “ААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН”

Вучні пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў:

ААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці міжнароднай арганізацыі

«Асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН»

У ходзе абмеркавання інфармацыйнага блока «ААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці міжнароднай арганізацыі» настаўнік гісторыі Дунчык Таццяна Паўлаўна пазнаёмілаўдзельнікаў з гісторыяй дзейнасці міжнароднай арганізацыі аб'яднаных нацый. У фокусе абмеркавання была гісторыя ўзнікнення ААН, прычыны стварэння і мэты ААН, напрамкі дзейнасці ААН, падтрыманне міру і бяспекі на планеце, развіццё дружалюбных адносін паміж краінамі, супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем, забеспячэнне павагі правоў чалавека, узгадненне дзеянняў розных краін.

Падчас абмеркавання інфармацыйнага блоку «Асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН» былі разгледжаны паблемы: захаванне бяспекі і міру ва ўсім свеце, падтрыманне справядлівых дзеянняў нацый у адносінах адзін да аднаго, чалавечыя каштоўнасці, ініцыятывы Беларусі ў ААН, Беларусь як актыўны член ААН, роля Беларусі ў ААН.

comments powered by DisqusААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН