Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна

23.04.2020

23 красавіка ў нашай школе прайшла інфармацыйная гадзіна

Тэма: «Пад небам Бацькаўшчыны Нашай прайшла суровая вайна» (75-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне)

Надзвычай складаным выпрабаваннем ў гісторыі беларускага народа былі гады Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва рэльефна летапіс 1941-1945 гадоў уяўляецца праз канкрэтныя лёсы мільёнаў людзей.

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі, самы час ажывіць ўдзячную памяць пра герояў, якім абавязана цяперашняе пакаленне менавіта мірным жыццём.

У наш час сучасная моладзь павінна захаваць гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, не пакінуць у забыцці ніводнага загінуўшага салдата, аддаць даніну падзякі за гераічны подзвіг у Вялікай Айчыннай вайне жывым ветэранам вайны і працоўнага фронту. Бо з кожным годам іх становіцца ўсё менш і менш.

Інфармацыйная гадзіна прайшла па блоках

Першы блок "Вялікая Айчынная вайна - гады выпрабаванняў, мужнасці і гераізму беларускага народа»

Вучням быў прадстаўлены фільм «Хронікі Вялікай Айчыннай вайны», прэзентацыя “Лічбы вялікай Перамогі”

Вялікая Айчынная вайна займае асаблівае месца ў гістарычнай памяці беларускага народа. Гэта былі гады, калі цесна перапляліся гераізм і трагедыя, бяспрыкладная мужнасць і боль мільёнаў людзей: салдат, партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў, якія паклалі свае жыцці на алтар барацьбы за свабоду, мір і справядлівасць. Сёння адна з галоўных задач, якія стаяць перад сусветнай супольнасцю, - не дапусціць паўтарэння падобных канфліктаў. Для гэтага вельмі важна не згубіць памяць пра мінулае, як пра гераічныя, так і пра трагічныя яго старонкі.

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 г. працягвалася 3 гады 1 месяц 6 дзен для Беларусі. Гэтая трагедыя прайшла праз кожную сям'ю і сэрцы кожнага грамадзяніна. За гады Вялікай Айчыннай вайны загінула больш за 27 мільёнаў чалавек. Гэтая трагедыя закранула абсалютна кожнага ў нашай краіне. Шмат людзей загінула ад голаду, бамбёжак, цяжкіх умоў жыцця і працы. У гэтыя цяжкія гады салдаты і звычайныя жыхары здзяйснялі гераічныя ўчынкі, ратуючы чужыя жыцці і набліжаючы Вялікую Перамогу.

З кожным годам усё менш і менш застаецца ўдзельнікаў і сведак тых страшных падзей. Кожны вёў жорсткую барацьбу з фашыстамі, хто ваяваў на палях бітваў, хто ў тыле не пакладаючы рук, не шкадуючы сіл працаваў на карысць Радзіме, набліжаючы Вялікую Перамогу.

Вельмі важна, нам- цяперашняму пакаленню, не забываць і перадаваць нашчадкам ўсю гісторыю Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945г.г. Распавядаць падрастаючаму пакаленню праўду пра вайну, пра яе Герояў і іх гераічныя ўчынкі, пра той боль.

Інфармацыйны блок "У нашых сэрцах гэты подзвіг бессмяротны!»

Памяць пра Вялікую Айчынную вайну беражліва захоўваецца ў Беларусі на працягу ўсіх пасляваенных гадоў. Аб ахвярах і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў сведчаць шматлікія абеліскі, помнікі і мемарыяльныя комплексы. Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны дзесяткі тысяч мастацкіх твораў беларускіх аўтараў - кінафільмы, спектаклі, кнігі, песні, карціны.

Кожная сям'я шануе памяць сваіх продкаў, беражліва захоўвае ўзнагароды сваіх Герояў. Распавядаючы пра подзвігі, мужнасці і любові да Радзімы герояў Вялікай Айчыннай вайны, у нашчадкаў ўзнікае пачуццё гонару за сваіх продкаў, яны імкнуцца быць падобнымі на іх, і фарміруецца адказнасць перад сваімі продкамі за свае ўчынкі.

Важна захаваць на стагоддзі і перадаваць з пакалення ў пакаленне памяць пра Вялікую Айчынную вайну, пра трагічныя падзеі і гераічных учынках нашых продкаў. Выхоўваць павагу да ветэранаў, удзельнікаў Вялікай айчыннай вайны і нацыянальнага гонару за краіну.

Каб захаваць памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны будучым пакаленням, трэба распавядаць ім пра герояў і іх подзвігі, праводзіць такія інфармацыйныя гадзіны, наведваць помнікі і мемарыялы памяці, выхоўваць любоў да Радзімы.

comments powered by DisqusПад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна