Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Мы – грамадзяне мірнай і стваральнай краіны

26.03.2020

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" у кабінеце фізікі адбылося ток-шоў па тэме “Мы – грамадзяне мірнай і стваральнай краіны” (Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)

Вядучыя пазнаёмілі вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:

  1. Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
  2. Акцыя «Мы - грамадзяне Беларусі!»
  3. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

У ходзе абмеркавання інфармацыйнага блока «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» удзельнікіпазнаёміліся з гістарычнымі аспектамі прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абмеркавалі Асноўны Закон дзяржавы як юрыдычны дакумент, што гарантуе кожнаму грамадзяніну правы і свабоды, адзначылі неабходнасць дадзенага Закона для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага развіцця асобы. У ходзе дыялога вучні зрабілі выснову аб тым, што Канстытуцыя выступае моцнай прававой асновай свабоднага і годнага развіцця чалавека, вызначае ўстоі дзяржаўна-прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь.

Падчас абмеркавання інфармацыйнага блоку «Акцыя “Мы - грамадзяне Беларусі!”» вучні праглядзелі відэасюжэт, прысвечаны Дню Канстытуцыі, дзе Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы ў Палацы Незалежнасці ўручае пашпарты юным грамадзянам Беларусі. Вучні выказаліся аб клопаце дзяржавы пра сваіх грамадзян, абмеркавалі пытанне: “Што значыць адчуваць сябе часткай сваёй краіны?” Прагучала асноўная ідэя: галоўнае прызначэнне грамадзяніна - служыць Айчыне.

Пытанні станаўлення і развіцця Саюзнай дзярдавы былі разгледжаны ў блоку «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі».

У заключнай частцы мерапрыемства прайшло абмеркаванне рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае». Быць сапраўдным грамадзянінам — гэта не толькі будаваць новае жыццё, але і захоўваць памяць аб тых падзеях, якія сталі для нашага народа выпрабавальнымі, якія вучаць нас цаніць ўсё тое, што мы атрымалі ў спадчыну і ганарыцца стойкасцю і гераізмам нашага беларускага народа.

comments powered by DisqusМы – грамадзяне мірнай і стваральнай краіны