Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь

27.02.2020

27 лютага 2020г у школе прайшло чарговае пасяджэнне «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» - для вучняў 8-11 класаў.

Тэма:«Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту» (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь »)

 Мерапрыемства складалася з наступных блокаў:

1. «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь»

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь - структурны элемент ваеннай арганізацыі дзяржавы, прызначаны для забеспячэння ваеннай бяспекii ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці. Асноўныя задачы Узброеных Сіл у мірны час: падтрыманне баявога патэнцыялу, баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці войскаў (сiл) на ўзроўнi, якi забяспечвае адбіццё нападу лакальнага маштабу; забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі сваёй дзейнасці; апераджальнае выяўленне падрыхтоўкi нападу на Рэспублiку Беларусь; абарона і ахова Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы; стварэнне шматфункцыянальных абарончых сiстэм з мэтай комплекснага вырашэння задач забеспячэння ваеннай бяспекiiўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь; ўсебаковая падрыхтоўка да правядзення вайсковай мабiлiзацыi і інш.

У мірны час Узброеныя Сілы выконваюць задачы па забеспячэнню ваеннай бяспекi i ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці сумесна з іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі.

2. «Беларуская армія — школа мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму»

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь з'яўляліся і з'яўляюцца школай фарміравання мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму. Беларусь заўсёды будзе памятаць салдат і афіцэраў, якія прайшлі праз суровыя выпрабаванні, праявілі самаадданасць і адвагу ў «гарачых кропках» планеты. Кошт гэтага жорсткага супрацьстаяння - тысячы жыццяў маладых хлопцаў, слёзы маці, удоў і дзяцей. Памяць аб горкай страты назаўжды застанецца незагойнай ранай для нашага народа. Штогод 15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

З'яўляючыся ўзорам мужнасці і гонару, воіны-інтэрнацыяналісты сталі сімвалам вернасці прысязе і воінскаму абавязку.

У мірны час Узброеныя Сілы выконваюць задачы па забеспячэнню ваеннай бяспекi i ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці сумесна з іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі. Беларускае войска адпавядае самым сучасным патрабаванням, што прад'яўляюцца да ўзброеных сіл у цяперашніх умовах, і працэс яе ўдасканалення, будаўніцтва і развіцця працягваецца заўсёды. Але для таго, каб ўмела кіраваць усёй гэтай сучаснай тэхнікай, абараняць сваю Радзіму, сябе, сваю сям'ю, свой дом, родных і блізкіх, не стаць, у выпадку ўзнікнення ваеннай небяспекі, мішэнню, патрэбныя адпаведныя веды, уменні і навыкі, якія дае армія . Для гэтага ў Беларусі існуе тэрміновая ваенная служба, якая прызначана, у першую чаргу, для падрыхтоўкі ваенна-навучанага рэзерву, якi мае ваенна-ўлiковую спецыяльнасць, гатовага, у выпадку ўзрастання ваеннай небяспекі, стаць на абарону Айчыны.

На мерапрыемстве прысутнічаў настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі, маёр запасу Патаповіч Дзяніс Міхайлавіч.

comments powered by DisqusУзброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь