Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

«Традыцыі маёй краіны», «Бяспечныя і адказныя паводзіны - наш свядомы выбар»

19.12.2019

19 снежня 2019 года ва ўстанове адуацыі “Круговіцкі-яслі-сад –сярэдняя школа” ў актавай зале ў рамках праекта “ШКОЛЫ АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА” з вучнямі 8-11 класаў адбыўся інтэрактыўны дыялог пад назвай “Традыцыі маёй краіны”, “Бяспечныя і адказныя паводзіны - наш свядомы выбар”.

Вучні 11 класа падрыхтавалі цікавую інфармацыю пра традыцыі незалежнай Беларусі, якія адлюстроўваюць працавітасць, развіццё прамысловага патэнцыялу, духоўныя каштоўнасці, гістарычную і культурную памяць міласэрнасць, міралюбнасць беларускага народа.
Пасля інфармацыйнага блока адбыўся цікавы інтэрактыўны дыялог, навучэнцы ўспомнілі не толькі традыцыі беларускага народа, але і школьныя, сямейныя традыцыі.

У ходзе мерапрыемства вучні абмеркавалі важныя пытанні, якія датычацца забеспячэння бяспекі і прафілактыкі правапарушэнняў падчас зімовых канікул і свят. Вучні пазнаёміліся са статыстычнай інфармацыяй пра няшчасныя выпадкі , што здарыліся за апошні час у нашым раёне і Брэсцкай вобласці. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць разгледзець праблемныя сітуацыі, шукалі рашэнне і выказвалі свае думкі наконт прычын такіх здарэнняў. Прагляд відэасюжэтаў і іх аналіз дазволіў пачуць асабістыя адносіны вучняў да прычын няшчасных выпадкаў. Віктарына, праведзеная вучаніцай 11 класа Варламавай Янай, паказала добры ўзровень ведаў навучэнцаў пра правілы бяспечных паводзін. Вучні выказалі меркаванне, што бяспечныя і правамерныя паводзіны – гэта складальнікі шчаслівага жыцця як асобнага чалавека, так і грамадства ўцэлым.

comments powered by Disqus«Традыцыі маёй краіны», «Бяспечныя і адказныя паводзіны - наш свядомы выбар»