Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Я — будучы выбаршчык

24.10.2019

Сёння, 24 кастрычніка, ў школе прайшоў Адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «ШАГ». Яго тэма: «Я будучы выбаршчык». 17 лістапада 2019 года адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Выбары–гэтаадзін з важных аспектаў у жыцці кожнага грамадзяніна. Прыйшоўшы на выбарчы ўчастак, мы не толькі выконваем свой грамадзянскі абавязак, але і вызначаем, якім будзе заўтрашні дзень роднай краіны.

Выбары дэпутатаў, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады народам, з'яўляюцца ўсеагульнымі: права выбіраць маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў.

Інфармацыйны час складаўся з наступных інфармацыйных блокаў:

  1. «Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання»;
  2. «Маладзёжны парламентарызм»

У мэтах пашырэння магчымасцяў для ўдзелу моладзі ў грамадскім жыцці краіны ў Рэспубліцы Беларусь ўведзена практыка ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных арганізацый, дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў у выглядзе дзіцяча-маладзёжнага парламентарызму.

У цяперашні час дзіцяча-маладзёжныя парламенты і аналагічныя ім структуры сфарміраваны і ажыццяўляюць сваю дзейнасць на розных узроўнях: рэспубліканскім, абласным, раённым. Яны працуюць па наступных асноўных напрамках:

  • прадстаўленне інтарэсаў дзяцей і моладзі ў органах улады;
  • падрыхтоўка і выяўленне маладых лідэраў;
  • правядзенне сацыяльна значных мерапрыемстваў;
  • фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладых людзей.

Запрошаным госцем у нас была настаўніца пачатковых класаў ДУА «Круговіцкі яслі-сад-сярэдняя школа», намеснік старшыні ўчастковай выбарчай камісіі №72 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу РБ па Баранавіцкай акрузе №7 Ленкавец Алена Микалаеўна.

Праведзеная інфармацыйная гадзіна накіравана на фарміраванне ў маладога пакалення грамадзянскай сталасці і самасвядомасці.

comments powered by DisqusЯ — будучы выбаршчык