Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Спорт – візітная картка Беларусі

23.05.2019

23 мая ў школе прайшоў адзіны дзень інфармавання ШАГ.

Тэма “Спорт – візітная картка Беларусі”

Здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту абвешчана ў Беларусі прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі. Сучасная Беларусь займае дастойнае месца ў сусветнай спартыўнай супольнасці. Краіна ўваходзіць у дваццатку мацнейшых сярод больш як 200 спартыўных дзяржаў свету, якія прымаюць удзел у Алімпійскіх гульнях.

Пра тое, што спорт стаў візітнай карткай Беларусі, кажуць не толькі высокія дасягненні беларусаў на міжнародных спаборніцтвах, але і маштабныя спартыўныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў нашай краіне.

Дзень інфармавання прайшоў у форме ток-шоў “Адкрыты дыялог”.

Вучні падрыхтавалі паведамленне пра вядомых спартсменаў, успомнілі пра футбаліста-земляка, паўабаронцу клуба «Дняпро», Вадзіма Пабудзея. Брат Вадзіма - Антон, распавёў цікавыя факты біяграфіі свайго вядомага сваяка.

Марыя Новік ўдзельніца, прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлону «Снежны снайпер - 2019» паведаміла, дзе і як праходзілі спаборніцтвы, падзялілася ўражаннямі ад маштабнасці праводзіцца мерапрыемствы. Марыя заклікала ўсіх займацца спортам і перамагаць.

Не маглі не ўспомніць і школьную каманду па валейболе, якая таксама з'яўляецца гонарам школы. Вучні разглядалі фота пераможных гульняў і ўспаміналі пра гэтыя падзеі.

comments powered by DisqusСпорт – візітная картка Беларусі