Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Ганаровае званне - салдат Беларусі

28.02.2019

28 лютага ў школе прайшоў адзіны дзень інфармавання для вучняў 8-11 класаў. Яго тэма: «Ганаровае званне - салдат Беларусі». Мерапрыемства складалася з трох інфармацыйных блокаў: «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь», «Афганістан: незабытая вайна (30 гадоў вываду войскаў з Афганістана)» і «Падрыхтоўка кваліфікаваных ваенных кадраў».

У ходзе мерапрыемства старшакласнікі ўступалі ў дыскусію па пытаннях:

  • Чаму Узброеныя Сілы Беларусі прызнаныя аднымі з самых баяздольных ў рэгіёне Усходняй Еўропы і Азіі?
  • Чаму ваенная служба ва ўсе часы была справай гонару, школай мужнасці і самаахвярнасці?
  • Якія патрабаванні прад'яўляе сучасная армія да тых, хто праходзіць ваенную службу ў яе радах?
  • У чым, на вашу думку, бачаць сваё прызначэнне ветэраны афганскай вайны?
  • Што аб'ядноўвае ветэранаў Вялікай Айчыннай і Афганскай войнаў?
  • Чаму да прафесіі ваеннага заўсёды ставіліся з асаблівай пашанай і павагай?
  • Якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, які прысвяціў сябе воінскай прафесіі?

Затым рабяты змаглі задаць свае пытанні госцю мерапрыемства - афіцэру запасу Патаповічу Дз.М.

У канцы мерапрыемства ўсім прысутным было прапанавана на працягу хвіліны прадумаць свой заклік (зварот) да чалавецтва, затым напісаць яго на стыкеры і размясціць на выяве(малюнку) зямнога шара.

comments powered by DisqusГанаровае званне - салдат Беларусі