Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Беларусь сёння: захоўваючы і памнажаючы добрыя традыцы

24.01.2019

У чацвер, 24 студзеня, у школе прайшла інфармацыйная гадзіна ШАГ па тэме «Беларусь сёння: захоўваючы і памнажаючы добрыя традыцыі».

Мерапрыемства было арганізавана ў форме «Ток-шоў». 37 навучэнцаў 8-11 класаў прынялі ўдзел у абмеркаванні новых традыцый Рэспублікі Беларусь. У «КРОКУ 1» вучні ўзгадалі аб Рэспубліканскім навагоднім балі, які праходзіў у Палацы Незалежнасці, пятнаццатым Калядным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, Рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод дзяцей "Залатая шайба".

У рамках «КРОКУ 2» для абмеркавання тэмы запрошаны дэпутат сельскага Савета дэпутатаў Ганцавіцкага раёна Гайцюкевіч Ганна Генадзьеўна. Для знаёмства з госцем навучэнцам прадстаўлена прэзентацыя медыйнай персоны.

Вучням было прыемна павітаць на мерапрыемстве нечаканага госця – Пупач Г. М., якая выконвае абавязкі галоўнага рэдактара газеты “Савецкае Палессе”. Галіна Мікалаеўна распавяла пра сваю дзейнасць. Навучэнцамі былі зададзены пытанні госцю, большасць якіх тычылася роднай старонкі.

У «КРОКУ 3» вучні прапанавалі правесці на наступным тыдні школьныя спаборніцтвы па хакеі.
Дадзенае мерапрыемства было канструктыўным, эмацыйным і выклікала цікавасць ва ўсіх удзельнікаў.

comments powered by DisqusБеларусь сёння: захоўваючы і памнажаючы добрыя традыцы