Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Сустрэча з прадстаўніком РАНС Грамада С.А.

27.09.2018

Для вучняў 9-11 класаў было арганізавана пасяджэнне «Школы Актыўнага Грамадзяніна».

У якасці запрошанага госця перад вучнёўскай грамадскасцю выступіў супрацоўнік Ганцавіцкага РАНС Грамада С.А.

Забеспячэнне пажарнай бяспекі стала галоўнай тэмай сустрэчы.

Супрацоўнік РАНС давёў інфармацыю пра стан пажарнай бяспекі ў раёне і вобласці, нагадаў аб правілах паводзін у побыце. На прыкладах распавёў пра тое, як неасцярожнае абыходжанне з агнём або парушэнне правілаў пажарнай бяспекі можа прывесці да няшчасных выпадкаў і нават гібелі людзей.

Грамада С.А. адзначыў, што, для прадухілення ўзнікнення пажаранебяспечных сітуацый, вельмі важная і актыўная грамадзянская пазіцыя кожнага чалавека, які павінен выконваць правілы пажарнай бяспекі, а таксама інфармаваць пажарнікаў у выпадку выяўлення фактаў агню.

comments powered by DisqusСустрэча з прадстаўніком РАНС Грамада С.А.