Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа
23.12.2025
23 снежня 2025 года ў Круговіцкай школе прайшлі чарговыя заняткі ў межах адукацыйнага праекта «ШАГ» на тэму «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа». На сустрэчы вучні пазнаёміліся з рэспубліканскімі праектамі, накіраванымі на захаванне гістарычнай спадчыны нашай краіны. Асобная ўвага была нададзена даследчай дзейнасці нашых вучняў, іх асабістаму ўкладу ў вывучэнне мясцовай і нацыянальнай гісторыі. Вучні наведалі школьны музейны пакой «Нам завешчана памяць і слава». Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння музея, яго асноўнымі экспазіцыямі і ўнікальнымі экспанатамі, якія дазваляюць зазірнуць у мінулае і лепш зразумець сучаснасць. «Ведаць гісторыю – гэта разумець, хто мы, і куды ідзём. Такія сустрэчы не толькі паглыбляюць веды, але і выхоўваюць пачуццё прыналежнасці да роднай зямлі, павагу да подзвігу папярэднікаў і адказнасць за будучыню краіны.


comments powered by Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа