Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тэматычны ўрок "Я і Закон"

28.01.2025

 У 7 класе прайшоў тэматычны ўрок "Я і Закон" у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта  "Школа актыўнага грамадзяніна". На занятках вучні пазнаёміліся з асноўнымі правамі і абавязкамі, якія замацаваны ў Канстытуцыі і іншых законах Рэспублікі Беларусь. Яны абмеркавалі, як законы ўплываюць на жыццё кожнага чалавека і чаму важна выконваць прававыя нормы.  Вучні актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі, прыводзілі прыклады з жыцця і дзяліліся сваімі думкамі пра тое, як можна зрабіць грамадства больш справядлівым і бяспечным.Настаўнік падкрэсліў, што веданне законаў і ўменне прымяняць іх на практыцы — гэта важны крок да таго, каб стаць адказным і актыўным грамадзянінам сваёй краіны.

 У завяршэнне ўрока вучні атрымалі хатняе заданне: падрыхтаваць паведамленне аб якім-небудзь законе або прававым акце, які рэгулюе іх паўсядзённае жыццё.

 

  

comments powered by DisqusТэматычны ўрок "Я і Закон"