Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
22.05.2021

О край родны, край прыгожы!

22 мая ў суботні дзень для вучняў 7-9 класаў была праведзена віктарына “О край родны, край прыгожы!” з мэтай выхавання любові і павагі да Беларусі, яе чароўнай прыроды, да роднай мовы; далучэння да спадчыны свайго народа; фарміравання жадання больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй Радзімы.

Віктарына прайшла па наступных прыпынках: "Спадчына", на якім вучні ўспомнілі знакамітых землякоў, "Літаратурны" – гэты прыпынак быў прысвечаныхараству роднага краю.

Трэці прыпынак быў прысвечаны прыродзе роднага краю.

На чацвертым прыпынку гаспадарыла беларуская мова. Беларусы павінны любіць і шанаваць сваю мову.

Наступны прыпынак "Фальклорны". Тут вучні паказалі, якія яны артысты і як добра ведаюць беларускі фальклор.

Апошні прыпынак "Беларусь сучасная"

В. Вярбы “Не забывай”

Ад ветру гнуцца вербалозы,
Бяжыць дарога напрасткі.
Мой край – бялюткія бярозы
Абапал сіняе ракі.
Высока ў небе вырай кружыць,
Ляціць за сіні небакрай.
Не забывай ніколі, дружа,
Сваю зямлю, свой родны край.

Вусны часопіс "У свеце прафесій"

У шосты школьны дзень, 22 мая, для вучняў 9-11 класаў быў праведзены вусны часопіс "У свеце прафесій".

Прафесія - асноўны род заняткаў, працоўнай дзейнасці.

Вучні пазнаёміліся з сучаснымі прафесіямі, якія былі прадстаўлены ў прэзентацыі і на стэндзе. У канцы мерапрыемства быў зроблены вынік: усе прафесіі важныя і патрэбныя ў свеце, а для гэтага вам трэба добра вучыцца.

 

 

 План мерапрыемстваў 22 мая 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Секцыя па футболе 4-8 09.00 – 11.15 Спартыўная зала Студзент У.С.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
Віктарына «Сустрэча ў клубе знаўцаў» 1-6 10.00 – 10.45 Кабінет пачатковых
класаў
Муха Н.М.
Прафарыентацыйная субота
Вусны часопіс «У свеце прафесій»
9-11 11.00 – 11.45 Кабінет рускай мовы Ленкавец А.М.
Віктарына «О край родны, край прыгожы» 7-9 10.00 – 10.45 Кабінет беларускай мовы Гайцюкевіч З.М.
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па беларускай  мове 9 09.00 – 09.50 Кабінет беларускай мовы Гайцюкевіч З.М.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй
Працоўнае навучанне 10 09.00 – 11.35 Кабінет інфарматыкі Саладуха В.М.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку
Удзел у раённых мерапрыемствах
Дзень піянерскай дружбы 5-7 09.00 – 13.00 РЦДзЮТ Бруцкая А.Ф.

 

comments powered by Disqus