Піянерскі суботнік
18.04.2026
Вучні Круговіцкай школы прынялі актыўны ўдзел у піянерскім суботніку, накіраваным на ўборку прылеглай тэрыторыі каля помніка воінскай славы. Удзельнікі акцыі прывялі ў парадак тэрыторыю: прыбралі смецце, вычысцілі плітку, выдалілі параснік моху і пустазелле. Дзеці працавалі ў групах пад кіраўніцтвам выхавальнікаў і старшакласнікаў, праявіўшы адказнасць і клопат аб памятных месцах. Такія мерапрыемствы ўмацоўваюць патрыятычнае выхаванне, фарміруюць пачуццё павагі да подзвігу герояў і беражлівыя адносіны да гістарычных аб'ектаў.


comments powered by Піянерскі суботнік