Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Я. Мая сям'я. Мая Радзіма

14.04.2026

 У рамках тэматычных заняткаў "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" прайшла класная гадзіна па тэме "Сяброўства". На класнай гадзіне, прысвечанай самаму цёпламу пачуццю — сяброўству, вучні пачатковых класаў сабраліся разам, каб абмеркаваць, што значыць быць сапраўдным сябрам. Дзеці з задавальненнем успомнілі народныя прыказкі і дадавалі свае: «Сябра ў бядзе пазнаецца», «Дрэва трымаецца карэннем, а чалавек — сябрамі». Гэтыя мудрыя выслоўі сталі добрым пачаткам для размовы.

Затым удзельнікі разам вывелі правілы сапраўднага сяброўства:

· дапамагаць сябру ў бядзе;
· дзяліцца тым, што маеш;
· умець прабачаць;
· гаварыць праўду;
· паважаць адзін аднаго.

 Асобным блокам прайшлі правілы акцябрат — маленькіх грамадзян, якія ведаюць, як важна трымацца разам. Акцябраты паабяцалі быць дружнымі, клапатлівымі і не пакідаць таварыша ў бядзе.  Кожны зразумеў: сяброўства трэба берагчы і будаваць на даверы, узаемадапамозе і павазе.

comments powered by DisqusЯ. Мая сям'я. Мая Радзіма