Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2026

 2 красавіка для вучняў сярэдніх класаў прайшоў урок , прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Урок быў накіраваны на тое, каб паказаць вучням непарыўную сувязь двух брацкіх народаў, якіх аб’ядноўвае агульная гісторыя, культура, мова і духоўныя каштоўнасці. Настаўнік расказала пра гісторыю стварэння Саюзнай дзяржавы і пра тое, што 2 красавіка 1996 года была падпісана Дамова аб незалежнасці Беларусі і Расіі.
 Вучні з цікавасцю выконвалі розныя заданні:
- складалі «слоўны партрэт» Беларусі;
- працавалі з картай, параўноўваючы тэрыторыі, межы і сталіцы дзвюх краін (Мінск і Масква);
- даставалі з «чароўнага куфэрка» дзяржаўныя сцягі і гербы;
- знаёміліся з беларуска-рускім слоўнікам, адшукваючы словы-пасткі (напрыклад, *пакой — пакой, дыван — дыван*);
- суадносілі святы з іх датамі і пераканаліся, што ў Беларусі і Расіі ёсць шмат агульных урачыстасцей: Новы год, Дзень Перамогі, Масленіца і іншыя.
Асаблівае месца заняла тэма Вялікай Айчыннай вайны. Вучні ўспомнілі, хто першым прыняў удар ворага, і прыйшлі да высновы: перамагчы дапамагло адзінства брацкіх народаў.
 Затым прайшла інтэрактыўная*«Свая гульня» па рубрыках: “Сталіцы, сцягі, гербы”, “Казкі і героі”, “Адзін лёс”, “Сімвалы і традыцыі”.
Урок дапамог дзецям глыбей зразумець, што дружба паміж беларусамі і расіянамі — гэта не проста словы, а вялікая сіла, якая абапіраецца на памяць продкаў і накіравана ў будучыню.

comments powered by DisqusДзень яднання народаў Беларусі і Расіі