Адзіны ўрок «Хатынь: памяць, якая не згасае».
19.03.2026
19 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны трагедыі Хатыні, пад назвай «Хатынь: памяць, якая не згасае». Гэтае мерапрыемства стала данінай павагі ахвярам фашызму і напамінам аб трагічных старонках гісторыі беларускага народа.
Падчас урока навучэнцы даведаліся пра гісторыю вёскі Хатынь, якая была спалена разам з жыхарамі 22 сакавіка 1943 года. Вучні разам з настаўнікамі абмеркавалі значэнне мемарыяльнага комплекса «Хатынь» як сімвала ўсіх спаленых вёсак Беларусі. Гучалі вершы і ўрыўкі з успамінаў відавочцаў, якія перадалі жах тых падзей і вялікую сілу духу беларускага народа.
Адзіны ўрок стаў важным крокам у фарміраванні грамадзянскай пазіцыі і захаванні гістарычнай памяці. Мы павінны памятаць, каб падобнае ніколі не паўтарылася.



comments powered by Адзіны ўрок «Хатынь: памяць, якая не згасае».