Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства
27.02.2026
Навучэнка 10 класа Лелес Ліяна і настаўнік гісторыі Дунчык Таццяна Паўлаўна прынялі ўдзел ва ўрачыстым узнагароджанні пераможцаў і прызёраў абласных і рэспубліканскіх этапаў грамадзянска-патрыятычных конкурсаў і акцый, праведзеных у 2025 годзе.
Па выніках гэтых мерапрыемстваў ДУ Брэсцкага аблвыканкама і ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» праводзяць урачыстае ўзнагароджанне юных краязнаўцаў - пераможцаў.
Творчыя праекты нашых навучэнцаў 10 класа пад кіраўніцтвам Дунчык Т.П. у рамках Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі "Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства" ўзнагароджаны абласнымі дыпломамі 2 і 3 ступені, а таксама памятным падарункам ад фонду «новае пакаленне».


comments powered by Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства