Як сябраваць у сетцы? Вучымся этыкету разам.
17.02.2026
Сёння, 17 лютага, у рамках праграмы “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” мы з вучнямі 7 класа гаварылі пра тое, без чаго сучасны падлетак ужо не ўяўляе жыцця — пра Інтэрнэт. Але не проста пра "сёрфінг" у сетцы, а пра культуру зносін. Тэма гутаркі — “Этыкет у сетцы”.Нярэдка здаецца, што ў віртуальным свеце можна забыць пра правілы ветлівасці: напісаў і забыўся. Але нашы семікласнікі даказалі адваротнае! На занятку мы высветлілі:
· Чаму "прывітанне!" без імені — гэта дрэнны тон?
· Ці варта пісаць паведамленні пасля 23-й гадзіны?
· Як рэагаваць на крыўдныя каментарыі і не стаць "тролем"?
У час дыскусіі вучні прыйшлі да высновы: за экранам смартфона заўсёды знаходзіцца жывы чалавек. Таму правілы ўзаемапавагі працуюць усюды — і ў школе, і ў Telegram ці TikTok.
Спадзяемся, што атрыманыя веды дапамогуць зрабіць лічбавае асяроддзе вакол нас дабрэйшым і чысцейшым.


comments powered by Як сябраваць у сетцы? Вучымся этыкету разам.