Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Інфармацыйна гадзіна з выкарыстаннем вучэбнага дапаможніка “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”

12.02.2026

 12 лютага ў ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа» прайшла інфармацыйная гадзіна на важную і трагічную тэму: «Насільны вываз на прымусовыя работы: трагедыя мірнага насельніцтва». Яе мэта — захаванне гістарычнай памяці пра людзей, якія сталі ахвярамі прымусовай працы, вывезеных з родных мясцін і пазбаўленых самых асноўных правоў. Вучні даведаліся пра маштабы і гістарычны кантэкст гэтай трагедыі. Асабліва ўвагу звярнулі на лёс асобных людзей — мужчын, жанчын, падлеткаў, на долю якіх выпалі неабдымныя выпрабаванні. Дзеці абмяркоўвалі, наколькі важна цаніць мір, свабоду і чалавечую годнасць, зыходзячы з урокаў мінулага. Правядзенне такой інфармацыйнай гадзіны — гэта не проста напамін аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і ўклад у выхаванне пачуцця спагады, адказнасці і непрымання любой формы гвалту і дыскрымінацыі ў сучасным свеце.

comments powered by DisqusІнфармацыйна гадзіна з выкарыстаннем вучэбнага дапаможніка “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”