Чарговае пяседжанне ШАГ
30.01.2026
29.01.2026 – АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ Ў РАМКАХ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА «ШАГ»
Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў кампетэнцый актыўнага грамадзяніна, пазіцыі грамадзянскасці і патрыятызму.
Удзельнікі: навучэнцы VIII – XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Круговіцкая сярэдняя школа”.
29 студзеня ў ДУА “Круговіцкая сярэдняя школа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшло мерапрыемства па тэме «Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць быць гатовым у любую хвіліну стаць на абарону Радзімы».
Мерапрыемства пачалося з інфармацыйнага блока, прысвечанага міралюбнай палітыцы нашай дзяржавы. У рамках першага этапа «Мы даведваемся» вядучы нагадаў дзецям, што для Беларусі мір з’яўляецца безумоўнай каштоўнасцю. Асаблівая ўвага была ўдзелена знакавым падзеям: зацвярджэнню новай Ваеннай дактрыны на VII Усебеларускім народным сходзе і прызнанню міжнароднага аўтарытэту нашага Прэзідэнта, які быў запрошаны ў склад сузаснавальнікаў новай міжнароднай арганізацыі — Савета міру.
Навучэнцы паглядзелі серыю відэаролікаў пра моц сучасных Узброеных Сіл. Кадры з комплексамі «Паланэз-М» і «Іскандэр-М», аповеды пра сусветныя рэкорды беларускіх лётчыкаў і ўнікальныя скокі дэсантнікаў на Паўночны полюс наглядна прадэманстравалі: абароназдольнасць нашай краіны знаходзіцца на найвышэйшым узроўні, а нашы межы — пад надзейнай аховай.
Другі этап «Мы разважаем» прайшоў у фармаце «Адкрытага мікрафона». Падчас размовы абмяркоўвалася, чаму ваенная служба ва ўсе часы лічылася справай гонару. Педагог падкрэсліў, што армія — гэта не проста прафесійныя навыкі, але перш за ўсё «школа мужнасці», якая фарміруе дысцыпліну, волю і адказнасць. Да прафесіі ваеннага заўсёды ставіліся з асаблівай пашанай і павагай. "Ваенная выпраўка", "афіцэрскі гонар", "салдацкая доблесць" – гэта выразы, якія выкарыстоўваюць для характарыстыкі людзей, якія выбралі прафесію – Радзіму абараняць.
На завяршальным этапе мерапрыемства была праведена рэфлексія. Навучэнцы прыйшлі да важнай высновы: абарона Айчыны — гэта не толькі абавязак, замацаваны ў Канстытуцыі, але і святы доўг кожнага, хто лічыць сябе грамадзянінам.
Мерапрыемства яшчэ раз пацвердзіла, што нашая моладзь разумее каштоўнасць суверэнітэту. Быць патрыётам — значыць не на словах, а на справе быць гатовым ствараць і абараняць будучыню сваёй краіны.
Т.Р. Гайцюкевіч, класны кіраўнік
8 класа
ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа» Ганцавіцкага раёна

comments powered by Чарговае пяседжанне ШАГ