Прафарыентацыйны занятак «Мая будучая прафесія»
20.12.2025
Прафарыентацыйны занятак «Мая будучая прафесія»
20 снежня ў «Круговіцкай сярэдняй школе» прайшоў прафарыентацыйны занятак пад назвай «Мая будучая прафесія».
На сустрэчы юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з разнастайнасцю сучасных прафесій, абмеркавалі іх асаблівасці і патрабаванні. Удзельнікі паспрабавалі сябе ў ролі спецыялістаў розных сфер і задумаліся аб тым, якія якасці важныя для паспяховай кар'еры. Завяршэннем занятку стала займальная віктарына, дзе школьнікі праявілі эрудыцыю, кемлівасць і камандны дух.
Мерапрыемства дапамагло навучэнцам лепш зразумець свае інтарэсы і зрабіць крок да свядомага выбару будучай прафесіі.



comments powered by Прафарыентацыйны занятак «Мая будучая прафесія»