Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Акцыя «Бяспечны Новы год»

22.12.2025

 У рамках акцыі «Бяспечны Новы год» у нашай школе адбылася прафілактычная гутарка з навучэнцамі. Супрацоўнік РАНС Давыдчык І. І. распавёў дзецям пра асноўныя правілы бяспекі ў зімовы перыяд.

 Падчас сустрэчы вучні даведаліся: як бяспечна карыстацца піротэхнічнымі вырабамі, чаму нельга пакідаць без нагляду свечкі і гірлянды, як пазбегнуць небяспекі на лёдзе і снезе, што рабіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.  У завяршэнне гутаркі школьнікі атрымалі інфармацыйныя буклеты, якія дапамогуць ім і іх бацькам памятаць пра важныя правілы бяспекі падчас зімовых канікул і навагодніх свят. Такія мерапрыемствы фарміруюць у дзяцей адказныя паводзіны і вучаць, што сапраўды бяспечны Новы год — гэта свята без небяспечных сітуацый.

comments powered by DisqusАкцыя «Бяспечны Новы год»