Зімовым забавам на дарозе не месца!
22.12.2025
У рамках Тыдня ведаў правіл дарожнага руху ў 4 класе прайшоў прафілактычны занятак пад назвай «Зімовым забавам на дарозе не месца!». Падчас сустрэчы вучні абмеркавалі небяспеку гульняў каля праезнай часткі, правілы бяспечнага пераходу дарогі ў зімовы перыяд, важнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак, як паводзіць сябе пешаходу і пасажыру ў халодны сезон.
Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі, адказвалі на пытанні, разглядалі сітуацыі з жыцця і вучыліся прымаць правільныя рашэнні. Асаблівая ўвага была звернута на тое, што дарога — не месца для гульняў, а асцярожнасць і ўважлівасць дапамагаюць захаваць здароўе і жыццё.
Такія заняткі фарміруюць у школьнікаў адказныя паводзіны і дапамагаюць зразумець, што бяспека на дарозе залежыць ад кожнага з нас.


comments powered by Зімовым забавам на дарозе не месца!