Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Сямейны фестываль "Васільковыя мары"

11.12.2025

 Падрыхтоўка да інклюзіўнага сямейнага фестывалю "Васільковыя мары" працягваецца. Ва ўстанове адукацыі прайшоў творчы майстар-клас па вырабе падвескі "Ялінка з сюрпрызам".

 Вучні з вялікай цікавасцю ўключыліся ў працэс стварэння святочных упрыгожванняў. Пад кіраўніцтвам педагогаа удзельнікі асвойвалі тэхніку працы з паперай і дэкаратыўнымі матэрыяламі, вучыліся праяўляць фантазію і ўвасабляць ўласныя ідэі.

 Асаблівая ўвага была ўдзелена сімволіцы майстар-класа: кожная "ялінка" ўтрымоўвала невялікі сюрпрыз — пажаданне, слодыч або сімвалічны падарунак. Гэта стала не толькі элементам творчасці, але і спосабам падарыць радасць блізкім.

 Падобныя заняткі спрыяюць развіццю творчых здольнасцяў, умацаванню сямейных сувязяў і фармаванню атмасферы ўзаемаразумення. Вырабленыя ўпрыгажэнні ўпрыгожаць залу фестывалю "Васільковыя мары", які аб'яднае сем'і і стане яркай падзеяй у культурным жыцці населенага пункта.

comments powered by DisqusСямейны фестываль "Васільковыя мары"